Асяроддзе натхнення і багатых магчымасцей творчай самарэалізацыі

9 октября 2022 12:28

Кожны чалавек мае схільнасці да таго ці іншага віду творчасці або хаця б проста з задавальненнем спажывае плён творчай дзейнасці прадстаўнікоў якой-небудзь галіны мастацтва (глядзіць кіно, чытае кнігі, слухае песні, калекцыянуе карціны ці дэкаратыўна-прыкладныя вырабы) — іншымі словамі, спектр эстэтычных і творчых патрэб насельніцтва вельмі шырокі. Задаволіць усе гэтыя патрэбы імкнецца дзяржаўная ўстанова культуры «Талачынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці». Імкнецца паспяхова, пра што сведчыць, у прыватнасці, занясенне Цэнтра культуры па выніках дзейнасці за мінулы год на раённую Дошку гонару і прызнанне заслуг асобных яго работнікаў і творчых калектываў на раённым, абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

Захапленне на любы густ

На сённяшні дзень пры Цэнтры культуры дзейнічае 21 калектыў, які наведваюць сумарна 253 чалавекі. 11 калектываў аб’ядноўваюць дарослых (сумарна 131 чалавек), 5 — дзяцей (52 чалавекі), 5 кале-ктываў маюць званне «Народны». Напрамкі іх дзейнасці самыя разнастайныя: харэаграфія, вакал, тэатр, літаратурная творчасць, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, клубы сямейна-бытавой накіраванасці. Напрыклад, аматары драматургіі дэманструюць сваё акцёрскае майстэрства ў народным тэатры (рэжысёр Святлана Васільева) і народным тэатры мініяцюр «13» (рэжысёр Наталля Пятрушына), народная паэтычная гасцёўня «Друць» пад кіраўніцтвам Наталлі Таберкі сабрала людзей, якія любяць паэзію і самі захапляюцца вершаскладаннем, народная кінастудыя «Летапіс» (рэжысёр Дзмітрый Іўчанка) фіксуе ў відэафармаце адметныя падзеі з жыцця раёна і стварае ўласныя фільмы розных жанраў на розныя тэмы: гумарыстычныя, выхаваўчыя, сацыяльную рэкламу і інш. Дзей-нічаюць таксама гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, харэаграфічныя і вакальныя калектывы, клубы, якія аб’ядноўваюць людзей паводле розных сацыяльна-дэмаграфічных прынцыпаў (ветэраны, жанчыны, маладыя мамы).

У авангардзе найважнейшых падзей

Дзейнасць Цэнтра культуры накіравана не толькі на задавальненне індывідуальных патрэб наведвальнікаў аматарскіх аб’яднанняў. Установа з’яўляецца актыўным удзельнікам грамадска-палітычнага жыцця, захавальнікам гістарычнай памяці, арганізатарам вольнага часу дарослых і дзяцей.

Мітынгі і канцэрты на дзяржаўныя святы і ў рамках разнастайных патрыятычных акцый, тэатральныя пастаноўкі на ваенную і сучасную тэматыку, гулянні на Купалле, Маслені-цу і Новы год — усе гэтыя і шматлікія іншыя мерапрыемствы праводзяцца работнікамі Цэнтра культуры і членамі яго творчых калектываў. У перыяд кані-кулаў (і летніх, і ўсіх астатніх) прапаноўваюцца ўсемагчымыя забаўляльныя, пазнавальныя і развіццёвыя мерапрыемствы для дзяцей: гульнявыя праграмы, танцавальныя вечары, квесты, віктарыны, конкурсы малюнкаў і інш. На дыскатэкі Цэнтр культуры запрашае супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС для асветніцка-прафілактычных гутарак прававога зместу з падлеткамі, і самі культработнікі вядуць з моладдзю дыялог на розныя этычныя тэмы, пра неабходнасць прытрымлівацца законапаслухмянага і здаровага ладу жыцця.

Праводзіць Цэнтр культуры работу, накіраваную на захаванне фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны, шукаючы па вёсках раёна самабытныя рэцэпты страў, танцы, песні, творы вуснай народнай творчасці. Дарэчы, калі хтосьці валодае адпаведнай інфармацыяй, яе можна паведаміць намесніку дырэктара Таццяне Спаткай па тэлефоне 5-23-41.

Вялікая і дружная супольнасць прафесіяналаў

У штат Цэнтра культуры сёння ўваходзяць 32 работнікі. Дзейнасць усіх творчых калектываў каардынуе аддзел народнай творчасці і культурна-масавай работы, які ўзначальвае Вольга Яскевіч. Арганізацыйна-метадычны аддзел пад кіраўніцтвам Веры Бісчуковай аказвае метадычную і практычную дапамогу ўстановам культуры клубнага тыпу (філіялам Цэнтра культуры — сельскім Дамам культуры і клубам). Адметным індыві-дуальным стылем выканання песень вызначаюцца Кацярына Хадневіч (дырэктар Цэнтра культуры), Руслан Забалотнік, Дзяніс Валіцкі. Гукавое афармленне масавых мерапрыемстваў (аўдыёзапіс, мантаж, запуск фанаграм) — клопат гукааператара Сяргея Пятрушына. З веданнем справы выконвае свае задачы касцюмер Алеся Сушчая, здольная не толькі ўдала падабраць патрэбны касцюм для дзеючай асобы пастаноўкі ці святочнай праграмы, але і дапоўніць яго якімі-небудзь дадатковымі аксесуарамі ўласнага вырабу, каб надаць персанажу большай выразнасці і пераканаўчасці. Па-майстэрску стварае адпаведную мерапрыемствам атмасферу мастак-афарміцель Тамара Гарнак. Добрасумленна працуе ўжо на працягу 26 гадоў прыбіральшчыца і кладаўшчык Вольга Ігнатовіч. Не стамляецца вырашаць бясконцыя задачы па забеспячэнні належнага стану матэрыяльна-тэхнічнай базы (будынкі і тэрыторыі ўстаноў культуры, функцыянаванне інжынерных сістэм і інш.) гаспадарчая група ў складзе пяці работнікаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Ражанскага.

Дарэчы, нават тэхнічныя работнікі Цэнтра культуры нярэдка становяцца актыўнымі ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў, выходзячы на сцэну ў якасці артыстаў. І гэта заканамерна: ва ўстанове пануе творчая атмасфера, у якой немагчыма заставацца абыякавым і пасіўным да ўсяго, што бачыш вакол сябе, таму выхад за рамкі асноўных службовых абавязкаў непазбежны.

Прызнанне на радзіме і за мяжой

З пачатку года калектывы і работнікі Цэнтра культуры атрымалі больш за 40 дыпломаў розных ступеней за ўдзел у міжнародных конкурсах (многія з іх прайшлі дыстанцыйна). Дыпломамі другой і трэцяй ступеней адзначаны харэаграфічны калектыў «Другое дыханне» (кіраўнік Таццяна Спаткай) у намінацыі «Эстрадны танец» Міжнароднага танцавальнага праекта Dream Dance Fest у рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Кіраўніку тэатра мініяцюр «13» Наталлі Пятрушынай фестывальнай кампаніяй «Еўрапейская асацыяцыя культуры» (г. Санкт-Пецярбург) прысвоена званне «Педагог вышэйшай квалі-фікацыі» за шматгадовую плённую працу па развіцці і захаванні культурнай спадчыны, актыўную дзейнасць у вобласці выкладання, падрыхтоўку канкурсантаў у рамках правядзення ІІІ Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Тэрыторыя поспеху». Таксама Наталля Мікалаеўна ўнесена ў Ад-крыты рэестр прафесійных дзеячаў культуры Еўрапейскай асацыяцыі культуры. Кіраўнік народнай кінастудыі «Летапіс» Дзмітрый Іўчанка адзначаны дыпломам у намінацыі «Лепшае музычнае афармленне» VII адкрытага фестывалю-конкурсу аматарскіх фільмаў, прысвечанага Сусветнаму дню турызму (Чырвона-гвардзейскі Цэнтр культуры, г. Санкт-Пецярбург), і дыпломам удзельніка XII Міжнароднага фестывалю сацыяльнай рэкламы (Свярдлоўскі абласны фільмафонд).

Карыстаюцца вялікай папулярнасцю талачынскія артысты і ў сябе на радзіме. Дырэктар Цэнтра культуры Кацярына Хадневіч і Руслан Забалотнік сталі лаўрэатамі другой ступені абласнога завочнага конкурсу «Я — вядучы!» ў намінацыі «Вядучы забаўляльных шоу-праграм». Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны харэаграфічы калектыў «Другое дыханне» на абласным аглядзе-конкурсе клубаў «Ветэран» і ветэранскіх творчых калектываў у намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва». У гэтым самым конкурсе харавы калектыў клуба «Ветэран» адзначаны дыпломам другой ступені, а яго саліст Клаўдзія Шаўцова — дыпломам першай ступені.

Зусім нядаўна, на бягучым тыдні, чарговую высокую ўзнагароду за плённую дзейнасць прыняла заслужаны творчы работнік Цэнтра культуры: у сераду нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» ўручаны рэжысёру народнага тэатра Святлане Васільевай. Святлана Мікалаеўна ўзначальвае кале-ктыў з 1979 года, у сферы культуры працуе 53 гады, сёлета ў маі занесена на раённую Дошку гонару.

Несумненна, гэтыя прыемныя падзеі з’яўляюцца толькі чарговым этапам творчага шляху калектываў і работнікаў установы, і ў будучыні Цэнтр культуры парадуе ўсіх сваіх пастаянных і эпізадычных наведвальнікаў новымі здабыткамі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене