У Талачынскім раёне ажыццяўляецца штодзённы маніторынг цэн

11 октября 2022 17:55

Аддзел эканомікі Талачынскага райвыканкама ажыццяўляе штодзённы маніторынг выканання суб’ектамі гаспадарання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №10 ад 06.10.2022 г. «Аб недапушчальнасці росту цэн» і пастановы Савета Міністраў №669 ад 06.10.2022 г. «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн».

— Усе суб’екты, якія ажыццяўляюць на тэрыторыі раёна дзейнасць у сферы гандлю, паслуг і грамадскага харчавання, азнаёмлены з вышэйназванымі дырэктывай і пастановай і, як паказвае практыка, ставяцца да прадугледжаных імі мер з разуменнем, — паведаміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Марына Анікіевіч. — Цэны на тавары і паслугі павінны быць зафіксаваны па стане на 5 кастрычніка бягучага года. Кожны дзень мы выбарачна выязджаем у розныя населеныя пункты з мэтай кантролю за выкананнем гэтага патрабавання. Па выніках аб’езду штодзённа робім справаздачу ў аблвыканкам, Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці і пракуратуру раёна.

Напрыклад, у панядзелак ажыццёўлены аб’езд харчовых і прамысловых крамаў прыватнай формы ўласнасці ў гарадскім пасёлку Коханава. Фактаў павышэння цэн не выяўлена.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)
У Талачынскім раёне ажыццяўляецца штодзённы маніторынг цэн, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене