Работнікі талачынскага аўтапрадпрыемства заўсёды вызначаліся стараннасцю і адданасцю справе

30 октября 2022 12:00

Ужо 10 месяцаў калектыў былога філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №11 г. Талачын» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» дзейнічае ў новай арганізацыйнай форме — як участак філіяла «Аўтобусны парк №3 г. Орша». Пры гэтым кадравы састаў яго застаўся амаль нязменным: знікла патрэба толькі ў адміністрацыі, а работнікі, непасрэдна задзейнічаныя ў выкананні вытворчых задач, працягваюць выходзіць у рэйсы, рамантаваць і абслугоўваць тэхніку, аказваць паслугі насельніцтву і юрыдычным асобам па тэхнічным аглядзе транспартных сродкаў і грузавым шынамантажы.

— Калектыў наш налічвае 50 чалавек (па стане на аналагічную дату мінулага года было 61), — паведаміў 24 кастрычніка начальнік участка Ігар Марозаў. — Машынны парк — 11 грузавых аўтамабіляў і 15 аўтобусаў. Пасажырскі транспарт за апошні час мы заўважна абнавілі, вывеўшы з выкарыстання зусім старыя, замартызаваныя адзінкі тэхнікі. У прыватнасці, аўтапаркам набыты і напрыканцы чэрвеня перададзены ў Талачын МАЗ-281 умяшчальнасцю 16 месцаў — цяпер пускаем яго на Віцебск па панядзелках, калі выконваецца рэйс без заезду ў Коханава (па чацвяргах, з заездам у гарпасёлак, ад-праўляем больш умяшчальны МАЗ-241), а ў іншыя дні новы мікрааўтобус абслугоўвае прыгарадную сетку на напрамках з невялікім пасажырапатокам.

На ўчастку ёсць вакансіі вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў, аказаліся б не лішнімі і кіроўцы аўтобусаў, каб зменшыць нагрузку на цяперашні калектыў.

— Заробак неблагі, выплачваецца своечасова, але людзі не спяшаюцца ўладкоўвацца, напэўна, таму, што праца патрабуе гатоўнасці да сур’ёзных нагрузак і напружанага рытму, — мяркуе Ігар Валянцінавіч. — Напрыклад, грузаперавозкі ў Талачыне запатрабаваны не ў такой ступені, каб задзейнічаць усе нашы магутнасці, і таму даводзіцца працаваць у рэжыме камандзіровак — жыць удалечыні ад дому або кожны дзень ездзіць на даволі значныя адлегласці. Цяпер, напрыклад, працуем на розных аб’ектах Оршы, вясною і ў пачатку лета выконвалі работы ў Магілёве. Толькі падчас уборачнай кампаніі нашы МАЗы былі максімальна задзейнічаны на тэрыторыі Талачынскага раёна — вазілі збожжа сельгаспрадпрыемстваў і бульбу кансервавага завода.

Вялікая працаздольнасць і адданасць прафесіі патрабуецца і ад вадзіцеля аўтобуса, бо гэта звычайна праца ад цёмнага да цёмнага, а яшчэ — штодзённае ўзаемадзеянне з пасажырамі, адказнасць за касавае абсталяванне і наяўныя грашовыя сродкі (на прыгарадных маршрутах абілечваннем займаецца шафёр).

Не баіцца ніякіх цяжкасцей сваёй прафесіі, упэўнена абыходзіцца з усімі прадстаўленымі на ўчастку машынамі і аўтобусамі, здольны выканаць любыя задачы і не ўяўляе жыцця без штодзённай дарогі Аляксандр Калбянкоў (на здымку), якому ў гэтым месяцы за шматгадовую добрасумленную працу аб’яўлена падзяка старшыні райвыканкама. Агульны стаж Аляксандра Іванавіча складае 47 гадоў, а за рулём ён з 1980-га. Нарадзіўся ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, пачынаў працаваць мантажнікам на будоўлі ў Слаўгарадскім раёне, паралельна вучыўся ў вячэрняй групе аўташколы і, атрымаўшы пасведчанне на права кіравання транспартнымі сродкамі, усю сваю далейшую працоўную біяграфію прысвяціў дарозе.

— Цяпер мне 65 гадоў, атрымаў пенсію яшчэ па старых нормах, у 60, але ўявіць, як штодня сяджу дома, не магу, — прызнаецца Аляксандр Іванавіч. — Я ўсё жыццё на колах, і толькі пакуль я ў дарозе, пакуль я ведаю, што пасля аднаго рэйса мяне чакае наступны, я паўнавартасна жыву, адчуваю сябе на сваім месцы, у сваёй ролі.

На Талачыншчыну Аляксандр Іванавіч пераехаў з сям’ёй пасля чарнобыль-скай аварыі. Шмат гадоў рабіў у «Камсамольскай праўдзе», кіраваў там і ГАЗам, і ЗіЛам, і МАЗам, не аднойчы ўваходзіў у лік перадавікоў уборачнай кампаніі, а бліжэй да пенсіі надумалі з жонкаю пера-брацца ў райцэнтр. На аўтапрадпрыемстве працуе з 2016-га — па-ранейшаму захоплена і сумленна, з поўнай аддачаю, паказаў сябе толькі з лепшага боку, і заслугі яго на цяперашнім працоўным месцы ўжо не раз былі ацэнены належным чынам: на працягу гэтых шасці гадоў Аляксандр Калбянкоў адзначаны Ганаровай граматай «Віцебск-аблаўтатранса» і нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «За працу без аварый».

З году ў год старанным выкананнем сваіх прафесійных задач услаўляюць талачынскае аўтапрадпрыемства і іншыя яго работнікі: летась на раённую Дошку гонару занесены вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Крыжберскі, у 2020-м — слесар Уладзімір Савік, у 2018-м чалавекам года Віцебшчыны стаў Уладзімір Фядзюк… Пералік можна працягваць, і кожнае новае імя, кожнае новае заахвочванне за працоўныя заслугі будзе сведчаннем таго, што калектыў участка складаюць сапраўдныя знаўцы і майстры сваёй справы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене