У Талачыне адбылося ўшанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці (+фота, відэа)

19 ноября 2022 20:49

Сёння на базе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды набліжэння Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу (будзе адзначацца заўтра). Перадавікі сельгасвытворчасці прымалі віншаванні і ўзнагароды за свае дасягненні, за ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус, старшыня Талачынскага райвыканкама Алег Лындзін, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Алег Данчанка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Мурашка, былыя старшыні райвыканкама Аляксандр Марэйка і Аляксей Гарнак, благачынны цэркваў Талачынскага раёна Аляксандр Лазука, кіраўнікі, спецыялісты, работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, ветэраны сельгасвытворчасці і маладыя спецыялісты.

Да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства філіял «Талачынскія сыры» Аршанскага МКК і Талачынскі кансервавы завод правялі ў фае Цэнтра культуры дэгустацыю сваёй прадукцыі. А паміж сельгаспрадпрыемствамі адбыўся конкурс караваяў, якія гаспадаркі прывезлі з сабою на свята.

Культурна-забаўляльную частку праграмы забяспечылі творчыя калектывы і салісты Цэнтра культуры, Талачынскай і Коханаўскай дзіцячых школ мастацтваў, раённы Дом рамёстваў.

Падрабязнасці – у газеце на наступным тыдні. Эпізоды свята – у відэароліку.

Сяргей АБРАМОВІЧ.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене