Каталіцкія вернікі адзначылі Вялікдзень

10 апреля 2023 10:08

Вось і прыйшоў сонечны і радасны дзень, да якого каталіцкія вернікі рыхтаваліся працяглы час. Вялікі пост — гэта не толькі адказ ад некаторых страў, але перш за ўсё — духоўнае ачышчэнне. Яны разам з Хрыстом шлі крыжовым шляхам, цярпелі пакуты на крыжы, выражалі боль і смутак песнямі жальбы. У Вялікую суботу адбылося благаслаўленне пасхальныя страў.

Вечарам працэсія вышла на двор, дзе ксёндз Станіслаў Скрыдалевіч запаліў ад асвечана вогнішча свечку пасхал, якая сімвалізуе Уваскрослага Хрыста. Ад пасхала вернікі запальвалі свечкі, якія прынеслі з сабой. Працэсія ўвайшла ў касцёл і цемра знікла ад запаленага святла! Яно — сімвал  надзеі, якую Хрыстус падараваў чалавецтву праз сваю смерць на крыжы, узяўшы на сябе грахі людзей.

У гэтыя мінуты ўрачыстага богаслужэння кожны з прысутных адчуў лагоднае пранікненне Хрыста ў сэрца, душу, напоўніў іх дабром, ласкай і спагадай да іншых. Так як святло дарыць дабро і ласку, так яно і праганяе цемру зла, нянавісці.

Няхай жа наш Збавіцель асвячае род людскі сваёй яснасцю, а мы адчынім свае сэрцы і прымем яго запаветы!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Марыя Хмялюк.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене