Раённай бібліятэкай створана база даных «Героі Сацыялістычнай Працы — нашы землякі»

20 апреля 2023 15:59

Год міру і стварэння крочыць па краіне. Стваральная праца – галоўная ўмова развіцця дзяржавы. Менавіта праца павінна стаць падмуркам кансалідацыі беларускага грамадства.

Талачыншчына — край працавітых людзей. Мы з поўным правам ганарымся працаўнікамі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці раёна і краіны. Перш за ўсё гэта Героі Сацыялістычнай Працы, якія праславілі раён.

З мэтай захавання памяці аб знакамітых людзях краю раённай бібліятэкай створана база даных  «Героі Сацыялістычнай Працы — нашы землякі». База змяшчае інфармацыю аб 12 персаналіях, даты і месцы нараджэння працаўнікоў, звесткі аб іх узнагародах і працоўных дасягненнях. Рэсурс дапоўнены крыніцамі інфармацыі аб персаналіях з друкаваных і электронных носьбітаў.

Дарэчы, гэта не першая база даных, створаная бібліятэкарамі. На сайце ўстановы ДУК «Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» у раздзеле «Краязнаўства» змешчаны базы даных «Мае землякi — удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны» і «Талачыншчына літаратурная».

Спадзяёмся на актыўнае выкарыстанне дадзеных рэсурсаў.

Ірына Труханёнак,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене