Коханаўскія школьнікі здзейснілі паход па родных мясцінах Кіраўніка дзяржавы

11 августа 2023 17:31

Штогод навучэнцы Коханаўскай сярэдняй школы імя І. П. Кожара падчас летніх канікулаў здзяйсняюць захапляльныя падарожжы па сцежках роднай Беларусі. Лета 2023 года не стала выключэннем.

У пачатку жніўня вучні 7 «А» класа разам са сваім класным кіраўніком Жаннай Берасняковай, настаўніцай геаграфіі Надзеяй Млявай і настаўніцай фізічнай культуры Ірынай Шыпалавай, пагрузіўшы ў школьны аўтобус палаткі і іншыя патрэбныя ў паходзе рэчы, выправіліся ў вандроўку на малую радзіму Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які  нарадзіўся ў вёсцы Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, а  жыў і вучыўся ў школе цераз раку — у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на Магілёўшчыне.

Падчас паходу дзеці даведаліся, што крыніца недалёка ад Копысі была любімым месцам адпачынку Аляксандра Лукашэнкі ў дзяцінстве і з ёй звязана  сямейная гісторыя: у свой час гаючую ваду адшукаў у лясным гушчары і абуладкаваў гэтую мясціну дзед будучага Прэзідэнта — цясляр Трафім. Па яго імені людзі і сталі называць гэты маляўнічы куточак. Вада ў Трафімавай крыніцы асвечаная. Яна мае адметны смак і лічыцца цудадзейнай, лекавай. Па яе штодзень прыязджаюць людзі з розных куткоў краіны. Назапасілі яе і коханаўскія хлопчыкі і дзяўчынкі. А яшчэ летнім спякотным днём яны з вялікай павагай акунуліся ў асвечаную купель.

Пасля юныя падарожнікі наведалі старажытнае гарадзішча XI — XVII стст. у гарадскім пасёлку Копысь (так званы Пятроўскі вал), якое было адноўлена па даручэнні Прэзідэнта. Калісьці на гэтым месцы быў размешчаны драўляны замак, а зараз можна падняцца на зялёны, прыгожа абуладкаваны стараннымі рукамі мясцовых жыхароў вал і драўляную абарончую вежу, убачыць адноўленыя элементы старажытных умацаванняў. Вучні з цікаўнасцю дакрануліся да велічнай гісторыі гэтага слаўнага куточка Віцебшчыны.

Наступным прыпынкам дзівоснага падарожжа стаў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі», дзе класік беларускай літаратуры напісаў шэраг сваіх неўміручых вершаў. Дзеці пазнаёміліся з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй музея (выданні паэта розных гадоў, лісты, дакументы, фотаздымкі), скразной тэмай якой з’яўляецца вобраза гасцей, увасоблены ў аднайменным вершы («Госці») ляўкоўскага цыкла. Госцем прыехаў у гэтыя мясціны Янка Купала, а пазней ужо як гаспадар дачы сам прымаў гасцей — жыхароў навакольных вёсак, сяброў-пісьменнікаў (Я. Коласа, П. Броўку, К. Крапіву). Вось і коханаўскія госці прыехалі ў Ляўкі, каб прайсціся Купалавымі дарожкамі па былой дачы пісьменніка, зазірнуць у гараж, у якім экспануецца машына «Шэўрале», падараваная паэту Урадам БССР, і зрабіць фотаздымак ля помніка «Восень паэта». У 2011 годзе Аляксандр Рыгоравіч наведаў мемарыяльны запаведнік і пакінуў у кнізе водгукаў запіс: «Дзякуй усім тым людзям, якія збераглі нам гэту спадчыну».

Апошнім доўгачаканым прыпынкам стомленых вандроўнікаў стала маляўнічае возера ля вёскі Вусце. Тут юныя падарожнікі разгарнулі свой лагер. Каля начнога вогнішча яны чыталі Купалавы вершы і абмяркоўвалі ўражанні ад наведаных мясцін.

Як вядома, у падлеткавым узросце фарміруеццца сістэма каштоўнасных адносін да жыцця, адбываецца працэс самаўсведамлення асобы і яе адносін да родных вытокаў. Прыклад беларускага Прэзідэнта, які з такой трапяткой любоўю і пяшчотай ставіцца да малой радзімы, думаецца, стаў цудоўным урокам для коханаўскіх школьнікаў. Навучыць любові да зямлі бацькоў — што можа быць больш пачэсным для настаўніка?

Жанна БЕРАСНЯКОВА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене