Юбілейны Дзень беларускага пісьменства прайшоў ярка і крэатыўна

4 сентября 2023 14:39

Дзень беларускага пісьменства 2-3 верасня прайшоў у Гарадку. Упершыню свята адзначылі ў далёкім ужо 1994 годзе ў родным горадзе беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны старажытным Полацку, а сёлета яно адбылося ў юбілейны, трыццаты, раз.

Павіншаваў грамадзян краіны з Днём беларускага пісьменства і Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён назваў сімвалічным, што юбілей прыпаў на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытны цэнтр кнігадрукавання.

—    Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любові да Бацькаўшчыны, — падкрэсліў у адрасаваным удзельнікам і гасцям мерапрыемства прывітанні Кіраўнік дзяржавы.

Дарэчы, месцам правядзення свята Гарадок быў абраны не выпадкова. Менавіта тут нарадзіўся аўтар самай вядомай нацыянальнай паэмы XIX стагоддзя «Тарас на Парнасе» Канстанцін Вераніцын. Твор называюць жамчужынай беларускай паэзіі, а асобныя радкі яго сталі народнымі прымаўкамі. Таксама с Гарадком звязана і жыццё вядомага айчыннага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Скарынкіна. Традыцыйна тут у пачатку чэрвеня праходзіць фестываль народнай творчасці «Гарадоцкі Парнас», які збірае мноства самабытных майстроў. Ды і наогул Віцебшчына ганарыцца сваёй гісторыяй, багатай духоўнай спадчынай.

—    Сёння рэгіён у сёмы раз стаў цэнтрам прыцягнення ўсіх, хто любіць родную мову, падтрымлівае і развівае нашу нацыянальную культуру. Вялікія асветнікі Прыдзвіння Ефрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Язэп Драздовіч, Уладзімір Караткевіч, іншыя літаратурныя і грамадскія дзеячы, вучоныя сваёй плённай працай і талентам узбагацілі скарбніцу сусветнай цывілізацыі. Мінулыя і сучасныя дасягненні натхняюць суайчыннікаў на новыя подзвігі, — звярнуўся да прысутных на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін.

Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыла, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, які ўручыў дыпломы лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

—    Акрамя таго, што мы называем спадчынай, у нас будуць і тыя літаратурныя творы, якія мы зможам перадаць нашчадкам. Упэўнены, што тыя, хто будзе жыць пасля нас, будуць таксама ганарыцца нашай роднай Беларуссю, — адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Пачалася ж урачыстая цырымонія адкрыцця з ускаладання кветак да мемарыяльнага комплексу «Неўміручасць», дзе пахавана больш за 5 тысяч савецкіх воінаў, што загінулі ў баях за вызваленне Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць салдатаў і афіцэраў, якія абаранілі незалежнасць нашай краіны і далі магчымасць, каб праз 80 гадоў пасля тых жудасных падзей Дзень беларускага пісьменства прайшоў тут ярка і з размахам.

На працягу двух дзён свята жыхары і госці райцэнтра мелі магчымасць наведаць розныя тэматычныя пляцоўкі, у тым ліку маладзёжныя, выставы, прэзентацыі кніг і праектаў, атрымаць цёплае пажаданне ад дрэва прадказанняў, пазнаёміцца з вядомымі сучаснымі літаратурнымі дзеячамі падчас творчых сустрэч.

Весела і цікава прайшоў фестываль творчасці, паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», у рамках якога песні і танцы прадставілі маладыя самадзейныя артысты. Побач праводзіліся майстар-класы па ткацтве, пляценні з саломы і лазы, а таксама дэманстраваліся вырабы ў традыцыйным стылі — лялькі ў беларускіх касцюмах, гліняныя статуэткі, вышыўка, маляванкі і іншае. Танцавальныя флэшмобы, настольныя гульні, паказальныя выступленні, конкурсы і спаборніцтвы — усюды было шматлюдна і крэатыўна.

Карысталіся папулярнасцю і інтэрактыўныя пляцоўкі прадстаўнікоў Талачыншчыны — раённых арганізацый БРПА і БРСМ, устаноў культуры. Піянеры прэзентавалі сацыяльна значны праект «Актыўнае лета разам з БРПА», прапанавалі крафтавыя гульні для ўсіх узростаў, віктарыны і квэсты для дзяцей і падлеткаў. Талачынская моладзь прыняла ўдзел у гістарычным квізе «Ведай.by» і абласным чэмпіянаце па хуткаснай зборцы спілс-карты Рэспублікі Беларусь, а таксама правяла шэраг майстар-класаў.

—    Такога прыгожага свята ў нас не было ўжо даўно, здаецца, толькі на «Дажынкі» ў 2014 годзе столькі людзей прыязджала. Вельмі цікава і весела, ёсць шмат чаго паглядзець і ў чым паўдзельнічаць, — падзяліліся ўражаннямі мясцовыя жыхары.

Юбілейны Дзень беларускага пісьменства прайшоў насычана і запамінальна. Падчас урачыстай цырымоніі закрыцця эстафету яго правядзення Гарадок перадаў Івацэвічам, дзе свята пройдзе ў 2024 годзе.

Ігар СНАРАЎ.

НА ЗДЫМКУ: удзел у Дні беларускага пісьменства ў Гарадку прынялі і прадстаўнікі Талачынскай раённай арганізацыі БРПА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене