У талачынскім тэатры — прэм’ера: камедыя «Таблетка ад старасці» (+фота)

27 октября 2023 22:24

Сёння ў народным тэатры раённага Цэнтра культуры з поспехам прайшла прэм’ера — камедыя паводле п’есы беларускага драматурга Васіля Ткачова (1948 — 2022) «Таблетка ад старасці».

Ні пра якія фармацэўтычныя сродкі ў п’есе гаворка не вядзецца: таблеткаю ад старасці адзін герой паважнага ўзросту называе дзяўчыну, якая пазіруе ў аголеным выглядзе ў Акадэміі мастацтваў і не абцяжарвае сябе строгімі маральнымі нормамі ва ўзаемаадносінах з супрацьлеглым полам (напрыклад, не адмаўляецца ад заляцанняў замежнага турыста, а калі яе жаніх дэманструе рэўнасць з гэтай прычыны, адказвае яму, што ён паводзіць сябе як несучасны чалавек).

Галоўнай тэмаю п’есы можна назваць узаемаадносіны мужчын і жанчын, сямейныя каштоўнасці. Закранаецца таксама дэмаграфічная праблема сучаснай вёскі, гучаць матывы супрацьпастаўлення гарадскога і вясковага ладу жыцця, рознасці менталітэту вяскоўцаў і гараджан.

Спектакль пастаўлены пад кіраўніцтвам нязменнага рэжысёра тэатра Святланы Васільевай. Ролі выконваюць Алеся Галыга, Руслан Забалотнік, Наталля Мікульчык, Уладзімір Драздоў, Аляксандр Ражанскі, Уладзімір Чаплянок, Дзяніс Валіцкі, Аксана Самсонава, Клаўдзія Кастрыца.

Сяргей АБРАМОВІЧ.
Фота Алесі КУЗЬМІЧ.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У талачынскім тэатры — прэм'ера: камедыя «Таблетка ад старасці» (+фота), 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене