Талачынскія школьніцы паказалі добрыя вынікі на абласным этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

20 января 2024 10:10

Пачуць ад падлетка мілагучную беларускую мову не на ўроку, не падчас выканання ім якогасьці задання, а проста ў штодзённай размове можна нячаста. Але здараецца… Калі мы завіталі ў талачынскую сярэднюю школу №2 імя М. П. Лугоўскага, каб пагутарыць з дзяўчатамі, якія паспяхова прадставілі і родную школу, і раён на абласным этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, былі прыемна ўражаны тым, што яны не толькі паказалі выдатныя веды на высокім узроўні, але і свабодна карыстаюцца беларускай мовай у гутарцы.

Днямі Дар’я Краўчанка і Эвеліна Купрыянец вярнуліся з Оршы, дзе праходзіў чарговы этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Дзевяцікласніца Дар’я прымала ўдзел у такога ўзроўню алімпіядзе ўжо другі год запар. Прычым у мінулым годзе ў яе быў дыплом другой ступені, а зараз яна здолела палепшыць свой мінулагодні вынік і стала пераможцай. Як аналізуе пасля пройдзенага выпрабавання, на яе погляд, раённы этап алімпіяды быў цяжэйшы за абласны. Таму, рыхтуючыся да больш складаных заданняў, яна з палёгкай выдыхнула, калі ўбачыла алімпіядныя пытанні. І… паказала найлепшы вынік сярод дзевяцікласнікаў па вобласці.

– Самым складаным для мяне было напісаць пра творы пра жыццё беларусаў да XX стагоддзя, — распавядае Дар’я. — Прыйшлося папрацаваць над гэтым заданнем. Я ўспом-ніла «Тараса на Парнасе» Канстанціна Вераніцына, «Пінскую шляхту» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, «Шляхціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Бар-шчэўскага — гэта найбольш яскравыя творы, у якіх выдатна адлюстраваны побыт тагачаснай шляхты. Трэба было даць анатацыю гэтым творам, напісаць пра іх праблематыку, жанры, раскрыць асобы галоўных герояў. Было ў заданні пытанне пра тое, чым гэтыя творы маглі б зацікавіць замежнага чытача. Я напісала, што незвычайнымі сюжэтамі, самабытнымі характарамі герояў.

Як адзначыла Святлана Пятроўна Каркоцкая, якая займалася з Дар’яй падрыхтоўкай да алімпіяды, дзяўчына сапраўды жыве беларускай мовай, яна з вялікай ахвотай чытае, успрымае новае, добра запамінае, умее разважаць, мае вялікі слоўнікавы запас, можа падтрымаць гутарку на любую тэму менавіта на беларускай мове, імкнецца да паглыблення ведаў і ніяк не можа спыніцца ў задавальненні гэтай патрэбы.

— Даша паказала цікавасць да вывучэння беларускай мовы яшчэ ў пятым класе, — успамінае Святлана Пятроўна. — І з той пары старанна назапашвае веды, узбагачае моўную практыку, удзельнічае ў рознага ўзроўню алімпіядах. Яна вельмі праца-здольны і мэтанакіраваны чалавек, вучні з такой прагай да ведаў сустракаюцца нячаста. Але і вельмі самакрытычная. Трэба адзначыць і яе ўменне ацэньваць і аналізаваць з’явы, падзеі і, зразумела, літаратурныя творы з розных пунктаў гледжання. На алім-піядзе падчас напісання водгуку на верш Еўдакіі Лось «Сама адданая прыродзе…» Дар’я заўважыла ў невялікім паэтычным творы і сувязь пакаленняў, і тэму еднасці прыроды і чалавека, і філасофскі кірунак. Гэта для ўяўлення пра  глыбіню ўспрыняцца ёю твора. Дарэчы, пры выкананні творчых заданняў Дар’я бывае што дадае і свае вершаваныя радкі. Хачу сказаць, што гэта робіць яе работы адметнымі і больш цікавымі.

Сёлета Дар’я набрала на абласной алімпіядзе 93,25 бала, тады як у мінулым годзе яе вынік быў 74 балы. Падрыхтоўка і імкненне паказаць лепшы вынік зрабілі свою справу.

— Я некалькі разоў пералічвала выніковыя балы, — расказвае Дар’я. — І было ў мяне падазрэнне, што магу ўзяць дыплом першай ступені, але на-дзею прыцішвала думка пра тое, што, на мой погляд, у гэтым годзе было вельмі лёгкае комплекснае заданне, і не толькі я магла набраць за яго высокія балы. Пералічваючы суму сваіх балаў і атрымліваючы кожны раз адну і тую ж лічбу, думала, што як мінімум гэта ўжо лепшы вынік, чым у мінулым го-дзе.

З пятага класа паглыблена займаецца беларускай мовай і літаратурай васьмікласніца Эвеліна Купрыянец. Як адзначае яе настаўніца Таццяна Аляксандраўна Обухава, дзяўчына мае вялікі патэнцыял. У мінулым годзе па выніках сёмага класа яна стала пераможцай абласной алім-піяды, сёлета выконвала заданні за дзявяты клас і атрымала дыплом трэцяй ступені.

— Для мяне самым складаным было напісанне водгуку. Вельмі хвалявалася менавіта да таго моманту, як напісала яго, потым ужо працавала спакойна, — расказвае Эвеліна. — Дарэчы, раённы этап алімпіяды і для мяне быў больш скаладаным, чым абласны.

Як адзначыла Таццяна Аляксандраўна, у Эвеліны няма праблем з граматыкай, а вось творчага плану заданні, асабліва водгукі, часам бываюць для яе цяжкаватымі, хаця яна ўмее вызначыць тэматыку, лёгка разбіраецца з праблематыкай твора. Але, упэўнена настаўніца, і гэтыя заданні з цягам часу стануць для працавітай Эвеліны лёгкімі.

— Трэба ўлічваць, што Эвеліне давялося вывучыць шмат новага матэрыялу, з якім яе аднакласнікі будуць знаёміцца толькі ў наступным годзе. І яна вельмі старалася, — гаворыць настаўніца. — Мы шмат чыталі ў працэсе падрыхтоўкі да алімпіяды, дэталёва разбіраліся з вельмі складанымі тэмамі. Я лічу, што дыплом трэцяй ступені — гэта вельмі добры вынік.

Як пераможца абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды, Дар’я Краўчанка будзе вызвалена ад выніковага экзамену за 9 клас па беларускай мове.

— Школа заахвочвае здольных і таленавітых вучняў, падтрымлівае іх, — расказвае Святлана Пятроўна. — У нашай установе адукацыі створаны ўсе ўмовы для гарманічнага развіцця вучняў. Дзяўчаты, якія выдатна прадставілі школу на абласной алім-піядзе, атрымаюць падарункі ад школы. Але, вядома ж, галоўны для іх падарунак — тое, што яны атрымалі каштоўны вопыт, папоўнілі свое веды, заявілі пра сябе на высокім узроўні.

— І нічога гэтага не было б без нашых настаўнікаў, — дадала Дар’я Краўчанка. — Хочацца сказаць ім вялікі дзякуй за тое, што яны заўжды побач, хвалююцца за нас, у любы час гатовыя зразумець, дапамагчы, растлумачыць, навучыць. Мы адчуваем сябе больш упэўненымі, калі побач такія людзі. Яны для нас нібы талісманы.

Алеся КУЗЬМІЧ.

НА ЗДЫМКУ: Таццяна Аляксандраўна Обухава, Эвеліна Купрыянец, Дар’я Краўчанка, Святлана Пятроўна Каркоцкая (злева направа).

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене