Штогадовы раённы фестываль «Паэтычны ветразь» прымеркавалі да 100-годдзя Васіля Быкава

27 февраля 2024 12:39

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у сярэдняй школе №3 імя М. Б. Осіпавай прайшоў штогадовы раённы фестываль «Паэтычны ветразь» — конкурс выканальніцкага і акцёрскага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Талачынскага раёна. Гэтым разам фестываль быў прымеркаваны да 100-гадовага юбілею народнага пісьменніка Беларусі, франтавіка Васіля Быкава.

Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, пісьменнік добра ведаў наш раён, абіраўся ад яго дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, наведваў наш горад, сустракаўся з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў, праводзіў асабістыя прыёмы грамадзян. І сёння жывуць людзі, якія памятаюць гэтыя незабыўныя сустрэчы.

— Мне вельмі прыемна, што мы наладзілі такі конкурс, прысвечаны нашаму земляку — ураджэнцу Віцебскай вобласці Васілю Быкаву, — адзначыла метадыст раённага метадычнага кабінета Галіна Разведчыкава. — На душы ўрачыста ад таго, што ў свой час мая курсавая праца як студэнткі БДУ была прысвечана гэтаму пісьменніку і называлася «Праўда жыцця». А творы Васіля Быкава — гэта на самай справе праўда жыцця і Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 28 вучняў з сямі ўстаноў адукацыі, якія дэкламавалі вершы і прозу (у тым ліку творы ўласнага сачынення), выконвалі песні. Кожны з іх прыклаў усе намаганні, каб выступіць як мага больш выразна і запамінальна. Дзеці вывучылі вялікія аб’ёмы паэтычнага ці празаічнага тэксту, знайшлі касцюмы і рэквізіт, пераадолелі хваляванне перад выхадам на сцэну.

Удзельнікі фестывалю не абышлі ўвагай і іншых пісьменнікаў-юбіляраў — Аркадзя Куляшова, Сяргея Грахоўскага, Анатоля Грачанікава, Авяр’яна Дзеружынскага, Еўдакію Лось і Яўгенію Янішчыц, — выбраўшы для выканання на сцэне і іх творы.

Падзяку ўдзельнікам фестывалю выказала кіраўнік раённага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Коханаўскай СШ імя І. П. Кожара Жанна Бераснякова.

— Мы, беларусы, маем адзіную, непаўторную, мілагучную родную мову. І як пыгожа яна прагучала з вуснаў дзетак! Таму застаецца надзея, што наша родная мова будзе жыць і далей, — адзначыла Жанна Леанідаўна.

Напрыканцы мерапрыемства найбольш удалыя ваканаўцы былі адзначаны граматамі. Пераможцамі ў намінацыі «Нам засталася спадчына» (выкананне твораў пісьменнікаў) сталі Ульяна Зубоўская (Коханаўская СШ), Антон Марцынкевіч (Славенская СШ імя П. А. Галецкага), Ксенія Матошка (Усвіжбукская БШ). Найлепшымі аўтарамі ўласных твораў пра Васіля Быкава прызнаны пераможца абласнога этапа алімпіяды па беларускай мове, навучэнка СШ №2 імя М. П. Лугоўскага Дар’я Краўчанка (проза) і Ксенія Кулыгіна (верш), таксама з СШ №2.

Лепшыя выканальнікі твораў прадставяць наш раён на абласных этапах конкурсаў чытачоў «Жывая класіка» і «Чалавек свайго лёсу».

Юлія КАПРАНАВА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене