Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк – Году якасці

13 марта 2024 10:15

Год якасці ў Беларусі абвешчаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №375 ад 27 лістапада 2023 г. Якім ён будзе, залежыць ад усіх нас.

Арганізаваная ў фае Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі выстава «Беларусь – краіна якасці» заклікана акцэнтаваць увагу наведвальнікаў на найбольш важных сацыяльна-эканамічных аспектах жыцця краіны.

Выстава прадстаўлена раздзеламі «Якасць эканомікі», «Якасць жыцця», «Якасць прадукцыі», «Якасць адукацыі», «Якасць паслуг», якія змяшчаюць кнігі і іншыя выданні аб сацыяльна-эканамічным і інавацыйным развіцці Рэспублікі Беларусь, культурным жыцці і прывабным іміджы нашай краіны. З выставай можна азнаёміцца на працягу года і знайсці для сябе шмат цікавай і карыснай інфармацыі.

У чытальнай зале размесцяцца тэматычныя выставы пад агульнай назвай «Са знакам якасці». На выставах будуць прадстаўлены выданні аб развіцці Рэспублікі Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі, аб эканоміцы краіны ў цэлым і ў асобна ўзятых сферах. Так, у студзені была арганізавана выстава «Са знакам якасці: навука Беларусі», дзе былі прадстаўлены даведачныя і энцыклапедычныя выданні пра гісторыю і сучасны стан беларускай навукі, пра навукоўцаў, якія праславілі Беларусь. На працягу года будзе працягнута работа па арганізацыі цыкла выстаў. Выстава «Са знакам якасці: адукацыя» будзе арыентаваць падлеткаў і моладзь на магчымасць атрымання якаснай прафесійнай адукацыі. Выстава «Са знакам якасці: архітэктура Беларусі» прадставіць наведвальнікам візітныя карткі беларускага дойлідства. Выстава «Са знакам якасці: мастацтва Беларусі» раскрые перад чытачамі шматграннасць беларускага мастацтва і прадставіць літаратуру пра знакамітых беларускіх мастакоў, музыкаў, народную прыкладную творчасць беларусаў. Выстава «Са знакам якасці: тэатры Беларусі» будзе арыентавана на папулярызацыю айчыннага тэатральнага і фестывальнага мастацтва. Выстава «Са знакам якасці: спорт Беларусі» прадставіць літаратуру аб дасягненнях беларускага спорту і знакамітых спартсменах. Пра сучасную беларускую літаратуру наведвальнікам абанемента расказваюць цыклы кніжных выстаў да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў.

Тэматычныя выставы да Года якасці аформлены зараз ва ўсіх бібліятэках раёна. На працягу года для розных катэгорый карыстальнікаў у бібліятэках будуць праведзены масавыя мерапрыемствы: дыялогавая пляцоўка «Якасць жыцця – уклад кожнага для будучыні», гадзіна цікавых паведамленняў «Беларуская якасць – заслуга ўсіх і кожнага», вусны часопіс «Беларусь – краіна брэндаў», асветніцкая гутарка «Якасць навакольнага асяроддзя – якасць жыцця» і інш. У сацыяльных сетках будуць сфарміраваны інфарм-дасье «Вядомыя брэнды Беларусі», прэс-рэліз «Беларуская якасць у лічбах і фактах»,  відэадайджэст «Ад якасці працы  – да якасці прадукцыі».

Адзін з галоўных фактараў забеспячэння якасці жыцця – гэта адукацыя. Як развіццё інфармацыйных тэхналогій уплывае на чытанне падлеткаў? Як зрабіць чытанне дзяцей якасным і карысным? Якія формы мерапрыемстваў найбольш для іх цікавыя? Як з дапамогай чытання фарміраваць у падлеткаў духоўна-маральныя якасці? Гэтыя і іншыя пытанні былі разгледжаны падчас правядзення на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі круглага стала «Трансфармацыя чытання дзяцей і падлеткаў: новыя магчымасці ўзаемадзеяння бібліятэк устаноў адукацыі і публічных бібліятэк». Абмен вопытам, які адбыўся паміж бібліятэкарамі ў ходзе круглага стала, будзе спрыяць больш якаснаму бібліятэчнаму абслугоўванню дзяцей і падлеткаў.

Ірына Труханёнак,
бібліятэкар аддзела маркетынгу.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк – Году якасці, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене