Каталіцкія вернікі ў Талачыне адзначылі Вялікдзень

31 марта 2024 15:08

Пэўны час на працягу Вялікага Паста каталіцкія вернікі перажывалі пасхальныя таямніцы. Асобнае месца займалі апошнія тры дні перад Пасхай, калі яны ішлі разам з Езусам ад апошняй Вячэры з вучнямі, да здрады Яго , несправядлівага абвінавачвання і да пакутніцкай смерці на крыжы. І гэта быў не абыякавы ўдзел у традыцыйным мерапрыемстве, а сапраўднае перажыванне важных падзей у жыцці Езуса. Бо кожны з нас за сваё жыццё сустракаўся і з горам, і з смерцю блізкіх, і са здрадай сяброў. Але знайсці сілы і вытрымаць у цяжкія хвіліны дапамагае прыклад Хрыста, які на крыжовым шляху пад цяжкім крыжом падаў, падымаўся і ішоў, і зноў падаў і зноў ішоў… Каб памерці жудаснай смерцю дзеля кожнага з нас, каб выканаць волю Айца Нябеснага.

Тыя, хто верыць у Яго, з дапамогай Езуса нават у самыя цяжкія хвіліны падымаюцца і ідуць да мэты. Бо Ён ніколі не здрадзіць, ніколі не пакіне цябе, дасць сілы кожнаму несці свой крыж.

У Вялікую суботу адбылося асвечанне пасхальных страў. Вечарам жа пачалася Пасхальная літургія. Запалены Пасхал унесены ў ахопленую цемрай святыню. Ад свечкі-Пасхала вернікі запалілі свае свечкі. Велікодным спевам абвешчана Пасха. Уважліва слухаліся чытанні Старога і Новага Запавету.

Згодна звычаю ў ноч Уваскрасення Хрыста здзейсніўся Святы Хрост прысутных, якія з запаленымі свечкамі адмовіліся ад сатаны і вызначылі веру, пасля чаго былі акроплены асвечанай вадой.

Радасным спевам вернікі абвясцілі Уваскрасенне Хрыста, які смерцю на крыжы здзейсніў нашае Адкупленне. Няхай жа Ўваскрослы Езус напоўніць нашае жыццё новым сэнсам, любоўю да людзей, згодай і паразуменнем!

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!

Марыя ХМЯЛЮК.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене