Со светлым праздником Пасхи!
Уважаемые верующие римско-католической и других христианских церквей, празднующих Воскресение Христово по григорианскому календарю!
Примите сердечные поздравления со светлым праздником Пасхи!
Воскресение Христово приносит в нашу жизнь светлую радость и добрые надежды, объединяет людей вокруг непреходящих ценностей и идеалов христианства. Этот праздник призывает к обновлению, вселяет надежды, побуждает к творению добрых дел, состраданию и милосердию. Он объединяет людей высокими духовными ценностями, помогает каждому из нас ощутить удивительную красоту окружающей жизни.
Желаем, чтобы этот праздник согрел сердца радостью и теплотой общения с родными и близкими, принес в ваши дома взаимопонимание и счастье. Пусть вера в Воскресение Христово всегда наполняет и вдохновляет наши сердца на созидание!
Искренне желаем вам мира, добра, здоровья, любви, исполнения всех ваших надежд и благих начинаний!
Председатель Толочинского районного
исполнительного комитета О. М. Лындин.
Председатель Толочинского районного
Совета депутатов Г. Г. Мурашко.
Дарагія браты і сёстры!
Віншую вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым, якое з’яўляецца асновай хрысціянскай веры. Езус нарадзіўся Чалавекам згодна з Божым планам збавення чалавецтва.
Пакутніцкай смерцю на крыжы канчаткова перамог сілы зла, узяў на сябе грахі чалавецтва, грахі кожнага з нас. Езус прыняў цяжкія раны з вялікай любові да людзей, каб Айцец Нябесны ўбачыў іх і памілаваў нас і ўвесь свет.
Сёння, у нялёгкі для многіх людзей час, як ніколі мы павінны даць Езусу магчымасць увайсці ў нашае жыццё з заклікамі любові, міру да ўсіх людзей у розных краінах.
Няхай жа Ўваскрашэнне Хрыста дасць нам надзею на мір на зямлі. Пачніце з сябе, ачысціце свае сэрцы ад крыўды, злосці, даруйце адзін аднаму, каб у жыцці кожнага з нас былі супакой, паразуменне, дабрыня, радасць, надзея на лепшае.
Няхай добры Бог абараняе вас ад няшчасцяў, даруе здароўе вам і вашым сем’ям! Жадаю вам сардэчнага цяпла, плённай працы на карысць нашай краіны, шчасця. Не дазваляйце нянавісці і злу ўвайсці у вашы сэрцы. Кі-руйцеся ў жыцці словамі «Спакой вам!», якімі Уваскрослы Езус прывітаў сваіх вучняў у Велікодную раніцу.
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Ксёндз-пробашч каталіцкай парафіі св. Антонія Падуанскага ў г. Талачыне Сяргей БІЛЬДЗІС.
Со светлым праздником Пасхи!,