Дзевяцікласніца сярэдняй школы №2 г. Талачына атрымала дыплом трэцяй ступені на республіканскай алімпіядзе па беларускай мове

19 апреля 2024 14:20

У канцы сакавіка ў Брэсцкім абласным ліцэі імя П. М. Машэрава прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Сярод удзельнікаў і, як пазней паказалі вынікі алімпіяды, у ліку прызёраў была дзевяцікласніца Талачынскай сярэдняй школы №2 імя М. П. Лугоўскага Дар’я Краўчанка.

Мы пагутарылі з Дар’яй і яе настаўніцай Святланай Пятроўнай Каркоцкай, пацікавіліся, як гэты прадуктыўны тандэм вучня і настаўніка здолеў упершыню даць Талачынскаму раёну дыплом трэцяй ступені па беларускай мове. Дагэтуль прызавых месцаў на заключным этапе республіканскай алімпіяды па беларускай мове ў талачынскіх вучняў не было.

—    Поспех Дар’і — гэта вынік грунтоўнай працы, — расказвае Святлана Пятроўна. — Падчас падрыхтоўкі да заключнага этапа алімпіяды ў нас не было адпачынку ні ў выхадныя, ні ў святочныя дні. Нават у дзень ад’езду мы таксама праглядалі заданні, штосьці паўтаралі. Канечне, не кожны вучань, асабліва падлетак, мае такую працаздольнасць і прагу да ведаў. А Дар’і ўсё цікава, яна імкнецца разабрацца ва ўсім. Я ўпэўнена, што ёй можна ўжо зараз прапанаваць весці ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў любым класе, нават у старэйшых, і яна выканае гэтую задачу з лёгкасцю і на высокім узроўні.

Святлана Пятроўна адзначыла, што ў алімпіядзе прымалі ўдзел 36 дзевяцікласнікаў, канкурэнцыя была сур’ёзная, але Дар’я здолела выканаць заданні на 82,5%.

—    Усё залежыць ад года, колькасці і падрыхтаванасці ўдзельнікаў, — расказала Святлана Пятроўна. — У іншы год з такім вынікам можна было разлічваць і на дыплом другой ступені, але сёлета вельмі моцныя сабраліся вучні. Але Дар’я малайчынка, яна не разгубілася і паказала сябе.

Адзначыла і сама Дар’я, што сёлетні ўдзел у заключным этапе алімпіяды стаў для яе асаблівым.

—    Мы сапраўды шмат рыхтаваліся, разглядалі розныя заданні з алімпіяд папярэдніх гадоў. Структура рэспубліканскай алімпіяды падобная да той, якая была на абласным этапе. Выконвала творчае заданне, а таксама заданні па лінгвістыцы, арфаграфіі, словаўтварэнні, — падзялілася Дар’я. — Хвалявалася, вядома ж, але гэта мне не перашкодзіла. Мне прыйшоўся даспадобы Брэст. Гэта вельмі прыгожы горад. Цікава было пазнаёміцца з маімі аднагодкамі, якія таксама прымалі ўдзел у алімпіядзе.

Дарэчы, атрыманне дыплома першай, другой ці трэцяй ступені ў рэспубліканскай алімпіядзе не толькі гарантуе 10 балаў па про-фільных прадметах у пасведчанне аб заканчэнні базавай школы, але і дае магчымасць школьніку без экзаменаў паступаць у сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову на профільную спецыяльнасць. Напрыклад, пераможцы алімпіяд па матэматыцы могуць без экзаменаў паступаць на спецыяльнасці тэхнічнага профілю, пераможцы алімпіяд па мовах і літаратурах — на гуманітарныя.

— Дзякуючы атрыманню Дар’яй дыплома трэцяй ступені была заахвочана і школа — атрымала грашовую прэмію. Адміністрацыя школы ў сваю чаргу адзначыла грашовай прэміяй Дар’ю, — дадала Святлана Пятроўна.

Сама алімпіядніца яшчэ не вырашыла, працягне яна вучобу ў школе ці пойдзе вучыцца ў сярэднюю спецыяльную ўстанову, усміхаецца: час пакажа. Але з такой настойлівасцю, працавітасцю, любоўю і павагай да роднай мовы, прагай да ведаў, выдатнымі літаратурнымі здольнасцямі яна ў любой навучальнай установе здолее рэалізаваць свой вялікі патэнцыял і зноў палепшыць свае вынікі.

Алеся КУЗЬМІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене