ІСЦІ НАПЕРАД, НЕ ПРЫПЫНЯЦЦА НА ЗДЗЕЙСНЕНЫМ

11 марта 2011 17:39

Напярэдадні юбілейнай даты ў жыцці газеты наш карэспандэнт сустрэўся з кіраўніком раёна і папрасіў В.У. Цапоту адказаць на некаторыя пытанні.

— Віктар Уладзіміравіч, якая раённая газета была ў вашым жыцці першай, які след яна пакінула ў душы?

— Што да раённай газеты, з якою ў жыцці мне давялося сустрэцца ўпершыню, дык гэта была “Ленінская іскра” — газета маёй роднай Сенненшчыны. Колькі сябе памятаю, наша сям’я заўсёды яе выпісвала. Як хлеб, так і газета клаліся на белы абрус, шанаваліся і цаніліся. Глыбока, усхвалявана ўспрымаўся кожны радок, бо занатоўваліся ў ім праца і жыццё блізкіх і знаёмых людзей. Мае бацькі працавалі ў калгасе. Маці — усё жыццё даяркай, бацька — механізатарам. Аб добрай працы матулі расказвалася неаднойчы, змяшчаліся яе фотаздымкі. Яна ўзнагароджвалася Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі, і нішто не засталося па-за ўвагай газеты. Бацька ў ліку іншых узнагарод меў медаль “За працоўную доблесць”. Газетнае слова пра плён іх працы пакінула і прыемны ўспамін, і непаўторную асалоду ад увагі да простага, звычайнага працаўніка, да іх чалавечай асобы.

— Зараз галоўным рэдактарам роднай, блізкай вам раёнкі з’яўляецца ваша дачка. Што дадалося ў вашых адносінах да сваёй газеты, з якою, як ведаю, не парываеце чытацкай сувязі ні пры якіх абставінах?

— Газета змяніла назву, называецца “Голас Сенненшчыны”. Так сталася, што рэдагуе яе і нясе поўную адказнасць Вольга Віктараўна. З аднаго боку, прыемна, што так распарадзіўся лёс, газета стала для нашай сям’і яшчэ бліжэй, з другога — дадалося і адказнасці. Для мяне асабіста яна не столькі крыніца інфармацыі, колькі сродак асвятлення ўсіх бакоў жыцця, нашай рэчаіснасці, а таму больш засяроджваю ўвагу на глыбіні, змесце іх асвятлення, праўдзівасці і адпаведнасці часу…

— Значыць, ёсць што браць пад аналіз, параўнанне…

— Праблемы як для раёнаў-суседзяў, так і для іх газет у шмат чым агульныя. Але ёсць заўсёды непаўторнае сваё, індывідуальнае. І гэтым цікавыя нашы раённыя газеты. Для мяне асабіста важная іх сувязь з усім, што ў нас адбываецца ў будні і святы, з жыццём людзей у горадзе і вёсках. “Нашу Талачыншчыну” прачытваю ад першага да апошняга радка, шмат даведваюся пра людзей. У раёне раблю толькі год, зразумела, фізічна немагчыма было б сустрэцца з кожным жыхаром, скласці гутарку, пазнаёміцца. Газета шмат у гэтым плане дапамагае. У тым ліку і арыентавацца ў тых праблемах, якія маюць месца ў калектывах. Тут каштоўнасць публікацый і наогул бясцэнная, асабліва, калі аб вузкіх месцах, недахопах расказваецца праўдзіва, з аўтарскім, чалавечым суперажываннем, калі потым робяцца ўсе захады па змяненні сітуацыі. Таму ўсе рубрыкі патрэбныя, важныя, разлічаныя на розныя густы чытачоў. Больш дадаў бы цікавасці “Нашай Талачыншчыне” пераход яе на каляровае выданне. Дарэчы, у нашых суседзяў даны крок ужо здзейснены, што забяспечыла ў пэўнай меры і рост тыражу.

— Як уплывае, на ваш погляд, газетнае слова на справы ў вытворчасці, імкненне кадраў да павышэння свайго майстэрства, прафесіяналізму?

— Раённая газета, як ніякая іншая, набліжаная да спраў вытворчых, да канкрэтнага чалавека. Падабаецца, што яна ўмела даводзіць да калектываў вопыт лепшых, сучасныя метады і падыходы вядзення эканомікі. А гэтае немагчыма пераацаніць, сучасны погляд патрэбны ўсюды і ва ўсім. Інакш узятыя раёнам высокія планы ніколі не будуць паспяхова рэалі-заваныя.

— Што хацелася б пажадаць раёнцы і яе творчаму калектыву?

— Не страчваць, а толькі пашыраць кола чытачоў. Пісаць праўдзіва, глыбока, зразумела. Асвятляць жыццё ў краіне, параўноўваць, як ідуць справы ў нашых суседзяў, у тым ліку і ў памежных з Беларуссю краінах. У сваіх памкненнях мы аднадумцы, робім патрэбную для людзей справу, будзем і далей цесна супрацоўнічаць, не пакідаючы без ацэнкі і пераадолення ніводнага негатыву ў жыцці. Жадаю ўсім работнікам рэдакцыйнага калектыву, жыхарам раёна дабрабыту, моцы фізічнай і духоўнай, тых поспехаў, якія робяць нашае жыццё прыгожым і шчаслівым.

— Дзякуй, Віктар Уладзіміравіч, вам за шчырыя, добрыя пажаданні, няхай яны таксама працуюць на карысць газеты і нашай роднай Талачыншчыны.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене