УВАГА – УСІМ, ДАПАМОГА – ТАМУ, ХТО МАЕ ПАТРЭБУ

15 марта 2011 14:39

На працягу трох гадзін вяла ў райвыканкаме асабісты прыём грамадзян Міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар’яна Акіндзінаўна Шчоткіна. У прысутнасці і з удзелам старшыні абласнога камітэта і начальніка раённага ўпраўлення, намесніка старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях былі падрабязна, грунтоўна разгледжаны звароты дзесяці жыхароў горада і раёна. Гэта ўсе, хто ў той дзень пажадаў звярнуцца да міністра і знайшоў магчымасць з’явіцца на прыём.

Пытанні і праблемы ў людзей былі разнастайныя, вызначыць нешта тыповае немагчыма: тры звароты па тэме стажу і пенсіі, два па групе інваліднасці, дзве просьбы аб фінансавай дапамозе ў рамонце прыватнага жылля, адна аб выдзяленні пуцёўкі на аздараўленне, адна грамадзянка папрасіла кансультацыю па ўмовах і парадку прызначэння дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, і яшчэ адзін грамадзянін, які страціў бацькоў у 1944 годзе, пацікавіўся, ці плануецца ў бліжэйшы час устанаўленне статусу дзяцей-сірот вайны.

Некаторыя звароты былі, як гэта нярэдка здараецца падчас візіту высокіх гасцей, па тых пытаннях, што адносяцца да кампетэнцыі іншых ведамстваў, але і ў такім выпадку грамадзяне не засталіся без увагі, атрымалі патрэбныя кансультацыі і, што таксама немалаважна, маральную падтрымку.

Што да стажу і пенсій, то самай праблемнай можна назваць наступную сітуацыю. Мужчына фармальна мае трэцюю працоўную групу інваліднасці, але рэальна адчувае сябе вельмі слаба, ходзіць з кіем, таму працаваць будаўніком, як раней, не можа, а іншай адпаведнай фізічнаму стану вакансіі для яго не знаходзіцца. Стаж складае 42 гады, у службе занятасці стаіць на ўліку з 1 кастрычніка 2010 года, таму выйсце — у датэрміновай пенсіі. Мар’яна Акіндзінаўна дала падрабязную кансультацыю аб парадку яе афармлення і даручыла пракантраляваць увесь працэс начальніку раённага ўпраўлення і намесніку старшыні райвыканкама.

Два іншыя звароты былі звязаныя з нібыта няпоўным (на думку тых, хто звяртаўся) уключэннем у стаж адпрацаваных гадоў. Так, аднаму грамадзяніну з сямі гадоў, якія ён адпрацаваў у дзяржаўным органе, у стаж дзяржслужбы залічана толькі пяць. Але гэта зроблена законна, у адпаведнасці з артыкулам 44 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”.

— У мяне самой была аналагічная сітуацыя, — падзялілася міністр. — Восем гадоў займала пасаду дырэктара школы, а ў стаж дзяржслужбы таксама пайшло толькі пяць. Закон такі, што можна было б хоць пятнаццаць гадоў працаваць, але залічыцца пяць, такая фармуліроўка ў артыкуле 44: “Залічваецца не больш за пяць гадоў”.

Грамадзянін застаўся задаволены і пакінуў кабінет са словамі “цяпер мне ўсё зразумела, прэтэнзій не маю, закон ёсць закон”.

І трэці грамадзянін з няпоўным стажам — пенсіянер, які працаваў у калгасе, але за перыяд да 16-гадовага ўзросту не можа прадаставіць дакументы па прычыне іх адсутнасці. Гэтую справу, паведаміла міністр, трэба вырашаць толькі праз суд. Неабходна звярнуцца ў грамадскую прыёмную райвыканкама, дзе бясплатна дапамогуць скласці заяву, а са сродкамі на вядзенне працэсу дапаможа раённае ўпраўленне па працы. Грамадзянін, праўда, настроены па-іншаму, звяртацца ў суд не хоча, лічыць, што ў гэтым няма неабходнасці, што ён заслужыў таго, каб яго пытанне вырашылі без лішняй валакіты.

— Калі я ў дзіцячым узросце працаваў у калгасе, у мяне ніхто ніякіх дакументаў не патрабаваў і ніякіх працоўных кніжак мне не выдаваў. Тады нават паперы не было, бухгалтар ведамасці на старых шпалерах рабіў, клапоў з іх пааббіваўшы! — абураецца ён. — Патрабавалі ад нас адно — працуй, сілы не шкадуючы! І мы працавалі, для таго каб вы, маладзейшыя, сёння дастойна жылі. І вось зараз, калі настаў час па заслугах заплаціць нам, ад нас пачынаюць паперкі нейкія патрабаваць!

Зразумела, усё, што чалавек заслужыў, ён павінен атрымаць. Але толькі ва ўстаноўленым законам парадку. Ніхто, нават міністр не мае такіх паўнамоцтваў, каб, паверыўшы камусьці на слова, накласці рэзалюцыю: “Загадваю неадкладна задаволіць гэтую просьбу”. У рэшце рэшт грамадзянін папрасіў міністра прыслаць яму афіцыйны адказ у пісьмовай форме, што і будзе зроблена.

Праблему рамонту прыватнага жылля, паднятую двума грамадзянамі, рэкамендавалі вырашаць з дапамогай крэдытаў, у тым ліку і льготнага, і далі падрабязныя кансультацыі аб умовах іх атрымання ў кожнай канкрэтнай сітуацыі.

Што да пытання аб статусе дзяцей-сірот вайны, то ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах” на гэты конт нічога не прадугледжана.

— Змяняць закон ніхто пакуль што не збіраецца, — паведаміла Мар’яна Акіндзінаўна, — а калі б гэта і было, то міністэрства не падтрымала б прапанову аб наданні статусу сіротам. Сірот дзяржава і так заўсёды падтрымлівала разнастайнымі льготамі, таму ў наданні ім (ужо дарослым, паўналетнім) асобнага статусу няма неабходнасці.

У няпростым становішчы знаходзіцца чалавек, які перанёс два інфаркты, аперацыю на сэрцы і мае патрэбу ў санаторным аздараўленні. Зрабіць гэта трэба як мага хутчэй, на працягу года, пакуль яшчэ ёсць шанц прадухіліць незваротныя змены ў арганізме. Ён пастаўлены на льготную чаргу для атрымання пуцёўкі, толькі перспектыў ніякіх: чарга складае семдзесят чалавек, а на 2011 год для гэтай катэгорыі выдзелены толькі 24 пуцёўкі. Улічваючы вострую патрэбу чалавека, Мар’яна Акіндзінаўна паабяцала пасадзейнічаць у пошуку месца ў санаторыях, падведамасных міністэрству працы — каб уладкаваць яго на аздараўленне на працягу года.

Інваліду трэцяй групы, які сумняваецца ў правільнасці яе вызначэння, прапанавана дапамога ў напісанні заявы на імя начальніка абласнога ўпраўлення аховы здароўя.

Падводзячы вынікі прыёму, можна зрабіць выснову, што праблемы ўсіх грамадзян разгледжаны строга ў адпаведнасці з заканадаўствам, але ў той жа час не па-бюракратычнаму фармальна, а жыва, чалавечна, з улікам асаблівасцей кожнай канкрэтнай сітуацыі: сямейнае становішча, стан здароўя, самаадчуванне, узровень даходаў, узаемаадносіны з роднымі і г.д. Нехта пачуў ад міністра словы спачування і падтрымкі, а нехта і сам выклікаў сваім расповедам настальгічныя ўспаміны, напрыклад, 76-гадовая жанчына, якая калісьці працавала ў сістэме ваенгандлю ў горадзе Палярным. Аказваецца, Мар’яна Акіндзінаўна сама жыла ў Паўночнаморску, і таму ёй было прыемна пагутарыць з такой субяседніцай.

Усе, хто сапраўды не можа абысціся без дапамогі дзяржавы, атрымаюць яе. А некаторым, магчыма, трэба проста праявіць крыху больш ініцыятыўнасці — і тады ўсё атрымаецца.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене