УЗРОВЕНЬ ТУРНІРАЎ РОЗНЫ, ВЫНІК АДНОЛЬКАВЫ – СТАНОЎЧЫ

29 марта 2011 16:50

18-19 сакавіка ў польскім Рацібушы прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе сярод маладзёжных каманд. У складзе зборнай Рэспубліку Беларусь прадстаўляў на ім і наш зямляк Сяргей Лапін. У вагавой катэгорыі да 96 кілаграмаў Сяргею не знайшлося роўных і ён, атрымаўшы перамогі ва ўсіх сваіх паядынках, узняўся на верхнюю прыступку п’едэстала гонару. Трэба зазначыць, што выезд нашага земляка на спаборніцтвы ў Польшчу, якія сталі адным з этапаў адбору да маладзёжнага першынства Еўропы, стаў магчымым дзякуючы спонсарам — на просьбу аб дапамозе зноў адгукнуліся індывідуальныя прадпрымальнікі Уладзімір Камлюк і Аляксандр Кавалеўскі.

У гэтыя ж тэрміны ў Віцебску ў адкрытым рэспубліканскім турніры памяці А.К. Гараўца за перамогу спрачаліся юнакі 1996-1997 гадоў нараджэння. І тут нашы грэка-рымляне не засталіся без узнагарод — трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 38 кілаграмаў на рахунку Мікіты Казлоўскага.

Найбольш жа ўраджайным на прызавыя месцы для нашых спартсменаў выдалася адкрытае першынство г. Магілёва сярод юнакоў 1998-1999 гадоў нараджэння. Шэсць з васьмі талачынскіх барцоў вярнуліся дадому з медалямі — Арцём Муртазаеў і Мікіта Казлоўскі сталі пераможцамі, Павел Калістратаў і Мікалай Камлюк былі другімі, Мікіта Бычкоў і Аляксей Богуш узняліся на трэцюю прыступку п’едэстала гонару.

І. СНАРАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене