ЯГО ЖЫЦЦЁВЫЯ І ПРАЦОЎНЫЯ ВЁСНЫ

1 апреля 2011 13:15

Упершыню з Вадзімам Івановым мы сустрэліся ў самы прыпар работ, калі поўным ходам у “Рыдамльскім” ішла корманарыхтоўка. Міжволі звярнуў увагу на юнака, які ўважліва сачыў, як заходзіць тэхніка ў траншэю з сенажом, выгружаецца, як, у сваю чаргу, услед вядзецца магутным “Амкадорам” трамбоўка зялёнай правяленай масы. А юнак нешта пазначаў у сваім блакноціку, падыходзіў да механізатараў, што павінны былі зноў накіроўвацца ў поле, гутарыў з імі.

Нейкае сумненне ўзнікла, гледзячы на неадпаведнасць (чыста вонкавае ўражанне) яго ўзросту і размераным, узважаным дзеянням, сур’ёзным паводзінам. Але ж на справе гэта было так. Ішлі першыя месяцы самастойнай работы Вадзіма ў сельгаспрадпрыемстве “Рыдамльскі” на пасадзе другога агранома — уцягваўся ў працу, прывыкаў да людзей у новым для сябе калектыве, рабочым калектыве. Да гэтага было толькі студэнцкае асяроддзе, вучоба ў Смальянскім каледжы. А калі гаварыць па ўмовах, дык і да сяла ён, гарадскі хлопец, таксама прывыкаў. Нарадзіўся і вырас у Оршы, а прафесію выбраў для сябе не гарадскую. Шкадаваць няма чаго. Ён знайшоў у сваім жыцці тое, што можна лічыць за шчасце.

Калі адчуў, што ў яго ўсё атрымліваецца, разумеюць і ацэньваюць як спецыяліста і чалавека механізатары, калегі па працы, на адным дыханні закончыў вучобу ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У год завяршэння вучобы (2008 год) Вадзіма Валер’евіча прызначылі ў адным з буйнейшых і вядучых прадпрыемстваў Талачыншчыны галоўным аграномам.

— За гэты час, — гаворыць Вадзім, — я паспеў многае для сябе адкрыць у практычнай рабоце. Прайшоў, можна сказаць, яе школу. Ставілі на нарыхтоўку кармоў — з усёю адказнасцю, з жаданнем займаўся імі, давяралі сяўбу — займаўся ёю. Не было таго, чаго б не прайшоў з нізавой работы. А прайшоўшы — шмат чаго засвоіў. Без таго этапа, папярэдняга, не было б, як патрабуецца, і гэтага, цяперашняга…

Яго ўсхваляванасць працай у полі, уменне бачыць у ёй прыгажосць, задавальняцца зробленым і перажываць, калі нешта было не так, як трэба ці хацелася, па-свойму ацаніў і кіраўнік прадпрыемства В. А. Хадневіч. Ён з даверам аднёсся да маладога спецыяліста, моцна яго падтрымаў. Пра нейкае адступленне з выбранай сцяжыны ўжо і думкі быць не магло.

— Я зразумеў, — гаворыць Вадзім, — што па мне і гэтыя буйныя плошчы зямлі, і яе маленькія кавалачкі. Нават у сне трызніў прасторай рыдамльскіх палеткаў. А наяве кожны з іх абышоў і ўздоўж, і ўпоперак, не цураўся распытваць у вопытных, пражыўшых на гэтай зямлі, пра яе асаблівасці, нораў, водгук і аддачу на руплівасць і стараннасць рук чалавечых. У душу запала і яе прыгажосць, роднымі для мяне сталі і вёска, і Талачынскі раён. Улюбіў у гэты край і сваю матулю. Як выдаецца хвіліна — яна спяшаецца з Оршы да нас у Серкавіцы. І да мяне, і да сваёй унучкі, нявесткі…

І што яшчэ трэба чалавеку, каб быць задаволеным і працай, і цеплынёю, сардэчнасцю сямейнага прытулку. Але і яно, гэтае значнае здзяйсненне, не дае маладому чалавеку падстаў для супакою і сузіральнага жыцця. Ёсць над чым працаваць галоўнаму аграному ў “Рыдамльскім”, ёсць да чаго імкнуцца. Як мінімум трэба браць планку на ўраджайнасць у 35 — 40 цэнтнераў збожжа сёлета. Яравая пшаніца летась і дала гэтых стартавых для бягучага года 35 цэнтнераў. Пад яе плошчы пашыраюць у прадстаячую пасяўную з 600 да 900 гектараў. Не будзе, як і не было раней, цяжкасцей з забеспячэннем якаснымі травянымі кармамі.

Ёсць тэхніка, машыны, ёсць людзі — таму ёсць і тэхналогіі. І малады, і адначасова ўжо вопытны кіраўнік галіны раслінаводства даражыць даручаным яму багаццем, жыве і ў думках, і ў дзеяннях ідэяй выйсці сёлета на новы ўзровень скарыстання самых сучасных падыходаў, метадаў у працы. Усё для гэтага ў сельгаспрадпрыемстве  “Рыдамльскі” напрацаванае, у тым ліку і ў асабістым стылі граматнага, дальнабачнага гаспадарання на зямлі Вадзіма Валер’евіча Іванова.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене