ВЯСНА ІДЗЕ, ВЯСНЕ ДАРОГУ

5 апреля 2011 13:37

Традыцыйная барацьба сакавіка з зімою выклікае жаданне хутчэй адчуць сапраўднае цяпло, змяніць зімовае адзенне на вясеннюю вопратку. Апошнім часам сонца не часта радуе сваім цяплом. Аднак на вуліцах горада пачаліся ўжо работы па навядзенні парадку. То там, то тут руплівыя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ачышчаюць тратуар ад рэшткаў снегу. Паступова прыступаюць да ўборкі смецця і гаспадары дамоў. Яны крытычна аглядаюць свае падворкі, папраўляюць пабудовы, пазбаўляюцца ад смецця, якое асабліва кідаецца ў вочы пасля зімы.

Рашэннем райвыканкама за кожнай арганізацыяй і ўстановай горада замацавана тэрыторыя па навядзенні парадку. Кожны чацвер іх работнікі павінны ўбіраць смецце, зрабіць свой участак чыстым і прывабным.

Добраўпарадкаванне, якое пачалося на тэрыторыі пасёлка крухмальнага завода, праводзіцца па праграме, зацверджанай таксама рашэннем райвыканкама. У ліку прадпрыемстваў, якія задзейнічаны ў выкананні  работ, кансервавы завод, УВП ЖКГ “Талачын-камунальнік”, ДРБУП-147, раённае спажывецкае таварыства. Рамонт электрычнай лініі асвятлення будзе праведзены Талачынскімі электрычнымі сеткамі. Кожнаму прадпрыемству даведзена выкананне пэўнага аб’ёму, агульнымі намаганнямі будуць убірацца аварыйныя дрэвы і кустоўе. У плане рамонт і асфальтаванне дарогі, абнаўленне агароджы, устаноўка  аншлагаў з назвай вуліц, нумерацыя дамоў. Прадугледжаны таксама  абрэзка дрэў, фарбаванне плота і пабелка бардзюраў на тэрыторыі ПМС і ў прамысловай зоне крухмальнага завода.
На даным этапе заканчваецца высечка кустоўя і старых дрэў. У хуткім часе пры дапамозе верхалазаў будуць убраны аварыйныя дрэвы,  адноўлены  і пафарбаваны плот уздоўж дамоў.

Набудзе новы выгляд магазін на тэрыторыі пасёлка. Перакрыты ўжо яго дах, ідзе падрыхтоўка да абшыўкі будынка сайдынгам.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене