АБ ТЫМ, ШТО ХВАЛЮЕ ВЯСКОЎЦАЎ

13 апреля 2011 14:25

У раённым Доме культуры адбыўся чарговы сход старэйшын. На парадак дня былі вынесены традыцыйныя, самыя актуальныя пытанні жыцця вяскоўцаў — захаванне правілаў супрацьпажарнай бяспекі, шляхі зніжэння злачыннасці ў сельскай мясцовасці, сацыяльнае забеспячэнне састарэлых, інвалідаў, іншых катэгорый насельніцтва, што жыве на сяле і мае патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы.

Інспектар пажнагляду Ігар Пятровіч Юхновіч давёў да ведама старэйшын трывожную статыстыку пажараў, у якіх гінуць людзі, знішчаюцца жыллё, гаспадарчыя пабудовы і маёмасць. Нягледзячы на прафілактычную работу супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і намаганні старэйшын кардынальна палепшыць сітуацыю, на жаль, не ўдалося. Вось і зусім нядаўна ў выніку пажару загінуў жыхар вёскі Галошава, саракапяцігадовы работнік мясцовага сельгаспрадпрыемства. Асноўнымі прычынамі пажараў з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячэй і электрапрыбораў. Прычынай гібелі людзей у агні часцей за ўсё бывае курэнне чалавека, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Да ўвагі прысутных была даведзена інфармацыя аб недапушчэнні спальвання сухой расліннасці і магчымых санкцыях за парушэнне забароны. У час выступлення супрацоўніка РАНС на экране дэманстраваліся фотаздымкі, зробленыя па “гарачых слядах” работнікамі аддзела, якія выязджаюць на тушэнне пажараў.

Старэйшынам паказалі відэафільм, патрыхтаваны супрацоўнікамі раённага аддзела міліцыі. Натуралізм жахлівых кадраў напомніў гледачам аб разбуральным уздзеянні алкаголю і наркотыкаў на чалавечы арганізм. Па гэтай прычыне людзі паміраюць, становяцца інвалідамі, губляюць сям’ю, жыллё і будучыню.

— На вёсцы праблема п’янства — адна з самых балючых, — такімі словамі пачаў сваё выступленне начальнік РАУС Сяргей Канстанцінавіч Барвянкоў. — Змяніць сітуацыю да лепшага можна толькі ўзяўшыся ўсім мірам. Старэйшынам, якія добра ведаюць кожнага аднавяскоўца, адводзіцца надзвычай важная роля ў барацьбе за цвярозы лад жыцця. Дзякуючы ім, іншым нераўнадушным людзям мы выяўляем тых, хто хоча зарабіць грошы на чужой бядзе. Ад п’янства бацькоў церпяць іх дзеці. П’янства з’яўляецца прычынай здзяйснення цяжкіх дарожна-транспартных здарэнняў, бытавога і вытворчага траўматызму. На глебе злоўжывання алкаголем расце злачыннасць, у прыватнасці, крадзеж маёмасці грамадзян. Менавіта гэты від злачынных дзеянняў лідзіруе ў паведамленнях, што паступаюць у аддзел міліцыі з вёсак і аграгарадкоў. Крадзеж часцей за іншых здзяйсняюць тыя, хто не хоча працаваць, часта мяняе месца жыхарства. Старэйшынам патрэбна паведамляць работнікам міліцыі пра такіх асоб, каб папярэдзіць злачынныя намеры ахвотнікаў да чужой маёмасці.

Начальнік раённага ўпраўлення сацыяльнай абароны Ганна Леанідаўна Піменава засяродзіла ўвагу прысутных на пытаннях матэрыяльнай падтрымкі пажылых і састарэлых людзей, інвалідаў, тых, хто трапіў у складаныя абставіны і мае патрэбу ў дзяржаўнай дапамозе. Такім людзям можа быць аказана адрасная дапамога з фонду грашовых сродкаў сацыяльнай абороны насельніцтва.

Выклікае занепакоенасць тэндэнцыя, звязаная з адсутнасцю ў часткі грамадзян працаздольнага ўзросту жадання працаваць. Такім людзям будзе прадастаўлена магчымасць удзелу ў грамадска-карыснай аплачваемай працы па месцы жыхарства. Старшыня Слаўнаўскага сельскага выканкама Валянціна Іванаўна Снапкова падзялілася вопытам узаемадзеяння са старэйшынамі на тэрыторыі Савета. На яе погляд, са з’яўленнем старэйшын рабоце з насельніцтвам нададзены новы імпульс. З’явілася магчымасць атрымання аператыўнай інфармацыі з самых аддаленых вёсак, сталі хутчэй вырашацца пытанні жыццезабеспячэння сельскага насельніцтва, павялічылася эфектыўнасць работы мясцовых дэпутатаў. Усё гэта стала магчымым  дзякуючы людзям, якія праблемы вёскі і вяскоўцаў успрымаюць як свае асабістыя, праяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, імкнуцца сваім прыкладам клікаць аднавяскоўцаў да добрых спраў.

Такую ацэнку ў поўнай меры можна аднесці на адрас старэйшыны вёскі Загараддзе Ірыны Уладзіміраўны Белазёравай, вёсак Трасцянка і Хімец — Надзеі Чырыкавай, старэйшыны вёскі Гаршчэўшчына Клаўдзіі Іванаўны Пашкевіч (на здымку злева направа).

На сходзе старэйшын былі падведзены вынікі закупу малака ў насельніцтва раёна за 2010 год, адбылося ўручэнне грашовых прэмій лепшым зборшчыкам малака і малаказдатчыкам.

Старэйшыны мелі магчымасць звярнуцца з пытаннямі да прысутных у зале кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, прадпрыемстваў ЖКГ, лясгаса, райспажыўтаварыства, гарпалівазбыту, цэнтральнай раённай бальніцы.

Вынікі раённага сходу старэйшын падвяла ў сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Іна Сцяпанаўна Галубкова.

Па добрай традыцыі ўвазе прысутных быў прадстаўлены канцэрт, падрыхтаваны калектывам ГДК.

М. ТАТАРАНОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене