ЛЁН – КУЛЬТУРА ТОНКАЯ

12 мая 2011 9:07

Праязджаючы ў напрамку да Коханава, на прыдарожным полі ля вёскі Кругі ўбачыў некалькі “Беларусаў” з сеялкамі і культыватарам. Побач стаялі і нешта абмяркоўвалі людзі. Сярод іх заўважыў галоўнага агранома Коханаўскага льнозавода Уладзіміра Мікалаевіча Шабадалава. Гэты ветлівы чалавек ахвотна ідзе, як кажуць, на кантакт з прэсай, таму я выкарыстаў зручны момант, каб хвіліну-другую пагутарыць з вопытным спецыялістам.

Сёння тут збіраліся сеяць лён. Ужо правялі асноўную работу па падрыхтоўцы глебы да непасрэднага высявання льнянога семені. Участак не сказаць каб вялікі, але неаднародны па рэльефе і ступені вільготнасці верхняга слою зямлі. Гэта добра было бачна з узвышша, на якім спынілася, быццам перад пачаткам важнай бітвы, магутная сельскагаспадарчая тэхніка. Аграном рабіў апошнія ўказанні трактарыстам, у руках трымаў інструкцыю па прымяненні пасяўнога агрэгата “Лемкен”.

— Механізатары, якія зараз пачнуць сеяць лён, з такімі сеялкамі працуюць упершыню, — расказаў Уладзімір Мікалаевіч. – Таму патрэбна паглядзець, як пойдзе справа, па ходзе настроіць на патрэбны рэжым работы, зыходзячы са ступені гатоўнасці глебы, вызначыць месца, дзе магчыма праехаць ужо зараз, а дзе — калі зямля падсохне. Вельмі важна пасеяць лён своечасова, пакуль у глебе дастатковы запас жыватворнай вільгаці, каб стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы для прарастання зярняці. Задача не проста ўкласціся ў аптымальны тэрмін, але зрабіць усё, што дазволіць пазней мець з вырашчанага ільну высакаякасную трасту. Для гэтага сцябло расліны павінна быць тонкім і доўгім. Каб яно стала такім, трэба стварыць, вобразна кажучы, канкурэнтныя ўмовы існавання раслінак: каб у радку ўсе разам цягнуліся да сонца, не адстаючы, але і не абганяючы суседзяў. Наколькі нам гэта ўдалося, убачым у хуткім часе па ўсходах.

Па словах гэтага спецыяліста, у цэлым якасныя і дастаткова эфектыўныя “Лемкены” больш падыходзяць для пасеву збожжавых культур, бо забяспечваюць неабходную ім 12-сантыметровую адлегласць паміж радкамі. Для льну ж аптымальная шырыня міжрадкоўя павінна быць напалову меншай. Якраз для таго, каб стварыць здаровую канкурэнцыю ў барацьбе за жыццёвую прастору. Вось таму і прыходзіцца аграному некалькі разоў спыняць тэхніку, настройваць на патрэбны рэжым пасяўны агрэгат і на ўважлівае стаўленне да працэсу недастакова вопытных трактарыстаў. Ім акрамя ўсяго дадзена ўказанне падчас руху па полі час ад часу спыняцца і збіраць найбольш буйныя камяні, што сустракаюцца на шляху. Улічваючы факт, што палеткі льнозавода кожны год мяняюць месцазнаходжанне, работнікі прадыпремства ўносяць свой адметны ўклад у выкананне праграмы “Чыстыя палі” ў раёне, дапамагаюць зберагчы ад паломак тэхніку і павысіць агульную якасць апрацоўкі палёў.

Пасля абеду зноў праязджаў паблізу поля, на якім зранку кіпела работа. Тут ужо было ціха, а сам участак, дзе прайшла дужая тэхніка і прыклалі рукі людзі, змяніўся — выраўняўся, папрыгажэў, прыняў, можна сказаць, высакародны выгляд. Жыццё гэтага поля зноў напоўнілася спрадвечным сэнсам — аддзячыць чалавеку за клопат, увагу і працу.

М. ТАТАРАНОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей