КАБ УПЭЎНЕНА КРОЧЫЦЬ НАПЕРАД

17 мая 2011 14:56

Андрэй Мікалаевіч Лісаў прыступіў да абавязкаў дырэктара ААТ “Звянячы” ў лістападзе мінулага года. Родам з Талачына, па спецыяльнасці ветэрынарны ўрач. Пасля заканчэння ў 1997 годзе Віцебскай акадэміі займаў пасаду вядучага ўрача раённай ветэрынарнай станцыі, пасля быў галоўным ветурачом сельгаспрадпрыемства, некаторы час працаваў на райплемстанцыі.

Магчыма, па гэтай прычыне — усё ж найбольш упэўнена малады кіраўнік адчувае сябе ў пытаннях жывёлагадоўлі — асноўную ўвагу з першых дзён работы ў “Звянячах” ён удзяляе менавіта гэтай галіне. Хаця пасада абавязвае ўнікаць у безліч астатніх, не менш важных праблем сельгасвытворчасці. Асноўная ж на пачатак красавіка была — недахоп кармоў для пагалоўя. Іх прыходзілася купляць, што не садзейнічае росту эканамічных паказчыкаў. Яшчэ нашы дзяды слушна заяўлялі: сена трэба касіць касой, а не дугой — тады і малако смачным будзе. Каб пазбегнуць непажаданых вынікаў, бралі сянаж у суседняй гаспадарцы. Нягледзячы на гэта, адмоўны ўплыў, звязаны з адсутнасцю ўласнага якасна нарыхтаванага корму, усё роўна адчувалі. Зменшыліся надоі ў параўнанні з мінулагоднім перыядам, вырас сабекошт атрыманай прадукцыі, а недакормліванне заўжды адмоўна адбіваецца на фізіялагічным стане жывёлы. Каб не дапусціць падобнага становішча ў будучым, кіраўнік мае канкрэтны план на лета.

— Патрэбна тэрмінова павялічыць колькасць сянажных траншэй, — гаворыць Андрэй Мікалаевіч Лісаў. — На малочнатаварнай ферме ў вёсцы Высокае, дзе ўтрымліваецца асноўнае наша пагалоўе, пачалі рэканструкцыю двух былых свінарнікаў. Думаем прыстасаваць іх пад траншэі для захавання корму аб’ёмам прыкладна 3000 м3 кожная. Для гэтага здымем столь, закладзём аконныя праёмы ў сценах, а самі сцены з вонкавага боку ўмацуем зямлёй.

Па словах субяседніка, захоўванне кармоў “у курганах” на адкрытай пляцоўцы не можа забяспечыць патрэбную якасць сенажу, да таго ж і адходаў бывае не меней за 40%. Адной з прычын рэзкага змяншэння надояў з’яўляецца той сумны факт, што апошнім часам жывёле вымушаны даваць недастаткова якасны корм. І канешне — адсутнасць у патрэбнай колькасці канцэнтратаў.

Паралельна з клопатамі пра паўнацэнны рацыён кармлення статка ў сельгаспрадпрыемстве “Звянячы” прыступілі да пашырэння жыллёвай плошчы для буйнарагатага пагалоўя, паляпшэння ўмоў утрымання жывёлы і працы людзей. У зімовы перыяд замянілі электраправодку на ферме ў Вялікім Высокім і ў трох памяшканнях у Ляўкове. Заказалі праектна-каштарысную дакументацыю на будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы. Яна, як расказаў кіраўнік, будзе адпавядаць усім сучасным патрабаванням, што павінна станоўча адбіцца на якасці прадукцыі і ўмовах працы жывёлаводаў. У тыя дні (матэрыял рыхтаваўся да апублікавання ў пачатку другой дэкады красавіка) дырэктара сельгаспрадпрыемства ў першую чаргу хваляваў ход веснавых палявых работ. Патрэбна пасеяць без малога 500 гектараў ярыны і 220 — кукурузы. Людзі праяўляюць стараннасць, але ўсё ж адчувальны быў недахоп тэхнікі і механізатараў. Дапамаглі Коханаўскі ліцэй і мясцовае прадпрыемства ЖКГ. Сеялі ў гаспадарцы 35 — 45 га за суткі, разумеючы, што тэмп трэба нарошчваць, хаця ва ўмовах гарыстага, з наяўнасцю гліністых участкаў і забалочаных нізін рэльефу зрабіць гэта няпроста. Добра, што надвор’е спрыяла ажыццяўленню планаў своечасова завяршыць сяўбу. Разам з кіраўніком пабылі на машынным двары гаспадаркі. Тут чыста, акуратна, нядаўна пакладзены асфальт, устаноўлена эстэтычнага выгляду агароджа. Свежае асфальтавае пакрыццё на дарозе да фермы ў Ляўкове. Пабылі на полі за вёскай Рудня, дзе сеялі ячмень. Падчас гутаркі з нядаўна прызначаным кіраўніком склалася добрае ўражанне аб гэтым чалавеку. Бачна, што ён паспеў ужо ўнікнуць ва ўсе нюансы ўпраўленчай дзейнасці і дэталі жыцця гаспадаркі, вызначыў прыярытэты на бліжэйшы час і перспектыву, пазнаёміўся з людзьмі, разам з кім працуе і якімі кіруе. Калектыў, па словах дырэктара, працаздольны, абсалютная большасць людзей разумеюць патрабаванні кіраўніка і спецыялістаў. Ёсць, несумненна, вядомы кантынгент тых, хто патрабуе пастаяннай увагі і неаслабнага кантролю. Заўважаецца пахвальнае імкненне кіраўніка ўздзейнічаць на такіх работнікаў выключна метадам пераканання, якое ідзе ад прыроджанай інтэлігентнасці гэтага чалавека. Відавочна і тое, што адказны кіраўнік хоча стварыць людзям умовы для прадукцыйнай працы і дастойнага заробку. Каб весялей жылося, каб заставалася моладзь, звінелі ў Звянячых дзіцячыя галасы, а мясцовы калектыў акцыянернага таварыства дружна і ўпэўнена крочыў наперад.

М. ТАТАРАНОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене