НЕПАЎТОРНЫЯ ІМГНЕННІ ПЕРШАГА ЎКОСУ

24 мая 2011 14:21

МЕХАНІЗАТАР КІРЫК С.П. І НАЧАЛЬНІК УЧАСТКА КІРЫК У.А.

Яшчэ на мінулым тыдні пачалі нарыхтоўку сена ў “Надзёжыне”. Спачатку не для доўгатэрміновага захоўвання, а толькі на корм цялятам, а ўжо ў панядзелак вялася гаворка аб тым, каб не сёння-заўтра пры ўмове спрыяльнага надвор’я пачаць закладваць сянаж.

— Сёлета ўзаралі, засеялі многа, — паведамляе начальнік участка Уладзімір Кірык, — таму з лугавымі плошчамі ў нас не сказаць, што праблемы, але і лішку няма, даводзіцца крыху прыстасоўвацца. Зараз вось косім для цялят на пашы: тут нядаўна каровы хадзілі, пасля іх перагналі ў іншае месца і, калі крыху падрасла трава, пусцілі касілку. Гэта яшчэ і для пашы карысна. А пасля зноў падрасці дадзім і зноў кароў прыгонім.

Эфектыўна, рацыянальна, эканамічна — зладжаны працэс талкова арганізаванай працы, якую выконваюць вопытныя, правераныя часам людзі. Адзін з іх — механізатар Сяргей Кірык. Робіць у “Надзёжыне” з 1981 года, і так склалася, што часцей за ўсё яму даводзілася мець справу з прэсам, асноўны аб’ём работ па прасаванні рулонаў выконваў ён. Вось і зараз, у сёлетнюю корманарыхтоўчую кампанію, цягае новы, яшчэ са свежай завадской фарбай, не абдрапанай нават на жалезных колах, ПР-Ф-180Б.

— Калі надвор’е спрыяе, то тон пяцьдзесят за дзень можна напрасаваць вось гэтай маладой, невялікай пакуль што травы, — расказвае начальнік участка і незаўважна пераходзіць на лірычны лад: — Адчуваеце, як сенам пахне? Гэта толькі цяпер такі непаўторны водар. Пройдуць дажджы — ужо зусім не тое будзе.

Сапраўды, не паўторыцца два разы за год водар маладой, нядаўна скошанай і высушанай травы. Але не кожны з нас звяртае на гэта ўвагу, не кожны ўсведамляе і цэніць гэтую непаўторнасць імгнення. Нішто не змянілася, як і спрадвеку, сялянская праца поўная адначасова і цяжкай стомленасці, і высокай паэзіі.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене