ПРАЗ ВЫРАШЭННЕ СУР’ЁЗНЫХ ЗАДАЧ – ДА ВЫСОКІХ ВЫНІКАЎ

3 июня 2011 10:56

Шырокі спектр пытанняў работы аграпрамысловага комплексу быў разгледжаны на абласным семінары, які прайшоў 31 мая на базе нашага раёна з  удзелам старшынь райвыканкамаў, начальнікаў райсельгасхарчаў і іх намеснікаў, прадстаўнікоў абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы, аграрных навукова-даследчых устаноў. Падведзены вынікі пасяўной кампаніі, пастаўлены задачы па забеспячэнні своечасовай і якаснай нарыхтоўкі кармоў, удзелена вялікая ўвага праблемам догляду, кармлення жывёлы, павышэння надояў.

Праблемы, агульныя для ўсіх

Па ўсіх гэтых напрамках адзначана нямала складаных момантаў. Так, замест запланаваных 522000 гектараў засеяна толькі 499000 (хоць былі калісьці часы — вобласць сеяла і больш за 600000 гектараў). Шмат праяў безадказнасці і безгаспадарлівасці ў падрыхтоўцы і рамонце, а таксама выкарыстанні тэхнікі. Адзін з характэрных прыкладаў: супрацьрэжучую пласціну ў збожжаўборачным камбайне, якую трэба вастрыць два разы на дзень, некаторыя востраць два разы на тыдзень, што цягне за сабой хуткае яе зношванне і перарасход паліва. З-за парушэння нормаў бяспекі працы за 5 месяцаў гэтага года здарылася 14 няшчасных выпадкаў (летась за гэты ж перыяд іх было 4).

На некаторых прадпрыемствах не забяспечваюцца элементарныя ўмовы здаровага, збалансаванага кармлення жывёлы. Маюць месца і такія недарэчныя факты, як выган на пашу жывёлы з даільных залаў, прызначаных для бязвыпаснага ўтрымання. Вынік такога змянення рацыёну і ўмоў утрымання — зніжэнне надояў.

— Нельга сказаць, што па малаку мы ідзём на правал, — ацаніў сітуацыю з вытворчасцю малака ў цэлым па вобласці намеснік старшыні аблвыканкама Эдуард Дзям’янаў, — але тэндэнцыі такія ёсць. Вал на сённяшні дзень толькі 101,2 % у параўнанні з мінулым годам, так што гэта насцярожвае.

Не можа не насцярожваць, па словах Эдуарда Міхайлавіча, і становішча з выкананнем праграмы “Чыстыя палі”: ёсць факты прыпісак. Маруднымі тэмпамі ідзе хімпраполка, а на яе ўжо амаль не засталося часу, бо хутка пачнецца масавая нарыхтоўка кармоў, на якой будзе задзейнічана ўся тэхніка і людзі.

Але ёсць, зразумела, і станоўчы вопыт, з якім  удзельнікаў семінара пазнаёмілі на прыкладзе кансервавага завода і УП “Рыдамльскі” — з выездам на аб’екты гэтых прадпрыемстваў.

Поспех — гэта адзінства працы, тэхнікі і тэхналогій

— Дзякуй богу, што ёсць у нас такія людзі, такія прафесіяналы, — гэтыя словы некалькі разоў прагучалі ад абласнога кіраўніцтва ў адрас дырэктара кансервавага завода Анатоля Анюхоўскага. — Гэта чалавек, які проста “хварэе” сваёй справай. Мала ў нас такіх знойдзецца.

Сам Анатоль Васільевіч, дзелячыся вопытам эфектыўнага вырошчвання і рэалізацыі бульбы, вызначыў асноўныя ўмовы, схему дасягнення поспеху: каб выгадна прадаць тавар, ён павінен быць якасным, а забяспечыць яго якасць можна толькі дзякуючы працы людзей на добрай тэхніцы і са строгім выкананнем тэхналогіі.

ЗНАЁМСТВА З ТЭХНІКАЙ КАНСЕРВАВАГА ЗАВОДА.

— Часам скардзяцца, што бульба дрэнна захоўваецца, гніе. На самай справе здаровая бульба, вырашчаная з выкананнем усіх патрабаванняў тэхналогіі, не гніе (зразумела, калі вы яе не падмарозілі зімой). Калі ўнесці ў глебу ўсе неабходныя ўдабрэнні, апрацаваць насенне і далей у працэсе росту і выспявання таксама даваць культуры тыя рэчывы, якія неабходныя ёй для абароны ад хвароб і шкоднікаў, то і жук ніводзін на яе не сядзе, і ніякі фітафтароз не прычэпіцца. Толькі, падкрэслю, меры прымаць трэба незалежна ад таго, ці ёсць яўная пагроза, незалежна ад умоў надвор’я: настаў час для ўнясення прэпарата — уносім, а не глядзім на неба і не разважаем: “Ай, дажджу няма, дык, можа, і рабіць нічога не трэба, абыдзецца як-небудзь”.

Ферма, на якой можна вучыцца

На ферме “Серкавіцы” на сённяшні дзень утрымліваецца 778 галоў кароў, з іх дойных 428. Сярэдні надой складае 19,4 кілаграма, што з’яўляецца высокім паказчыкам на фоне ўсёй вобласці. Гэта вынік дасканалага функцыянавання заатэхнічнай і ветэрынарнай службаў, няспыннай працы кіраўніка гаспадаркі: правільнае кармленне, асемяненне, адказнае, свядомае стаўленне да выканання сваіх абавязкаў прыносяць плён — жывёла здаровая і высокапрадукцыйная.

— Паглядзіце на гэтых кароў, — звярнуў увагу прысутных Эдуард Дзям’янаў. — Не ўсюды можна такіх убачыць. Сытыя, адкормленыя, але і не атлусцелыя. Здаровая, прадукцыйная парода. Прыязджайце сюды павучыцца, на гэтую ферму, якой яшчэ толькі год, але дасягненні яўна паказваюць, што людзі тут не сядзелі склаўшы рукі, а ясна бачылі свае задачы і ішлі да іх выканання.

КАЛЯ СЯНАЖНАЙ ТРАНШЭІ НА ФЕРМЕ Ў СЕРКАВІЦАХ.

У цэлым па вобласці 11,5% кароў знаходзіцца ў даільных залах (на бязвыпасным утрыманні), удзельная вага надоенага ад іх малака — 16%. Але павінна яна быць хаця б 20%. Дабіцца гэтага можна толькі збалансаваным кармленнем, у прыватнасці, забяспечыўшы натуральную вітамінізацыю шляхам дабаўлення 30% правяленай зялёнай масы, што і робіцца ў “Рыдамльскім”.

Напамін напярэдадні адказнага перыяду

Удзельнікамі семінара былі яшчэ раз разгледжаны асноўныя элементарныя нормы, патрабаванні, абавязковыя для выканання пры нарыхтоўцы кармоў. У працоўных калектывах павінны быць праведзены сходы — для тлумачэння нормаў выпрацоўкі і ўмоў разліку. Задача райветстанцый — ажыццяўляць кантроль за якасцю закладкі сенажу: ужо ў 6 гадзін раніцы прадстаўнік гэтай установы павінен зрабіць замер тэмпературы масы: адпаведнасць норме ў 35 градусаў сведчыць аб тым, што трамбоўка ноччу не спынялася, як таго і патрабуе тэхналогія. На кожную сянажную яму павінен быць аформлены пашпарт з указаннем дзён закладкі, вагі, вільготнасці і г.д. З мэтай прадухілення правапарушэнняў, п’янства і крадзяжоў, а таксама няшчасных выпадкаў перад раённымі ўладамі пастаўлена задача арганізаваць рэйдавыя праверкі сумесна з работнікамі РАУС і РАНС.

Словам, задачы, як заўсёды ў гэты перыяд, чакаюць усіх сур’ёзныя, праца — вялікая, і вынікаў работнікі аграпрамысловага комплексу павінны дабіцца высокіх.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене