ПРЫГОЖА, ЗРУЧНА І ЯКАСНА ЎСІХ АПРАНАЕ “ЮНІФОРМ”

11 июня 2011 6:00

Нямногія талачынцы адзначаць заўтра сваё прафесійнае свята — Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці. Спецыфіка эканомікі нашага рэгіёна на сённяшні дзень такая, што з упэўненасцю можна аднесці да гэтай сферы толькі ТДА “Юніформ” — невялікі заводзік, ці нават цэх па пашыве спецадзення, які з верасня 2008 года дзейнічае ў Райцах.

Пакуль што ён дае працоўныя месцы больш чым дваццаці жанчынам: 22 швачкі, 2 закройшчыцы, 1 тэхнолаг, яшчэ 5 работніц знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску. Такія былі ўмовы, калі прадпрыемства стваралася, калі яго кіраўніцтва брала бюджэтную пазыку на набыццё абсталявання, — забяспечыць 20 працоўных месцаў.

— Сёлета ў ліпені мы ўсю пазыку канчаткова выплацім, — расказвае дырэктар Мікалай Клаўчанка. — Сорак мільёнаў засталося аддаць. І працай да канца гэтага года мы забяспечаныя: ёсць заказы, ёсць сыравіна, ёсць кадры.

“Юніформ” актыўна працуе на задавальненне патрэб раёна, забяспечваючы спецадзеннем нашы прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, – шые для работнікаў ААТ “Каралькі”, “Абольцы”, “Зорны-Агра”, УП “Надзёжына”, для райаграсэрвісу, элеватара, ЖКГ, дарожнікаў і іншых. І, галоўнае, робіць гэта якасна, з якасных матэрыялаў, на сучасным абсталяванні.

— Ёсць у нас 17 швейных машын, 2 раскройныя, 2 абкідвальныя, 1 гузікавая і 1 пяцельная — усе новыя, выпушчаныя і набытыя ў 2008 годзе. Тэрмін іх службы складае 10 гадоў. Матэрыялы ж, якія мы выкарыстоўваем, — гэта толькі высакаякасныя тканіны, што адпавядаюць усім нормам, патрабаванням і стандартам. Пастаўшчыкамі з’яўляюцца ў першую чаргу беларускія прадпрыемствы “Магатэкс”, “Сапатэкс”, “Магілёўхімвалакно”, а таксама лепшыя вытворцы тэкстылю з Расіі: “Чайкоўская тэкстыльная кампанія”, “Тэкстыль-экспарт” (г. Ягор’еўск), “Дзіцячае адзенне” (г. Кіржач).

У асноўным асартыменце прадукцыі налічваецца 22 найменні: халаты жаночыя і мужчынскія, касцюмы для абароны ад павышаных тэмператур, рукавіцы, камізэлькі, плашчы, курткі, паўкамбінезоны, рушнікі, пасцельная бялізна і інш. За 5 месяцаў гэтага года выпушчана ўжо больш за 3000 адзінак прадукцыі.

Кожны заказчык, звярнуўшыся ў “Юніформ”, можа разлічваць на ўвагу і індывідуальны падыход: дызайн адзення, колер тканіны, наяўнасць фірменных лагатыпаў — усё гэта будзе падрабязна абмеркавана, і ўсе пажаданні кліента застануцца задаволенымі. Некаторыя арганізацыі нават адпраўляюць людзей асабіста, каб зняць меркі для пашыву адзення.

Прафесійна — хутка і якасна — робяць сваю справу па выкананні заказаў вопытныя швачкі Вераніка Гурская, Юлія Дзічко, Алена і Вольга Хмылковы, Алеся Шавялёва, Аксана Мядзвецкая, закройшчыцы Наталля Голес і Ганна Кірыленка. Усе яны працуюць на прадпрыемстве даўно, з часу яго заснавання. Асобная роля ў забеспячэнні зладжанасці і эфектыўнасці вытворчага працэсу  належыць тэхнолагу Галіне Забеле. У швейнай сферы яна з канца сямідзясятых гадоў, пасля заканчэння Віцебскага політэхнічнага тэхнікума. Дзякуючы свайму вялікаму вопыту і майстэрству дапамагае асвоіць выпуск новых мадэлей, падтрымлівае парадай новых работніц, можа даць адказ на любое пытанне ў любой складанай сітуацыі.

— Калектыў у нас добры, і ёсць усе ўмовы для працы і прафесійнага росту. Напярэдадні святочнай даты хочацца пажадаць усім нашым работніцам поспехаў, хуткасці і якасці ў выкананні заказаў, і каб гэтых заказаў заўсёды было як мага больш. Каб заўсёды, як да сённяшняга дня з часу заснавання прадпрыемства, не было ніводнага прастою, каб зарплата выплачвалася па-ранейшаму своечасова, два разы ў месяц, і каб, канечне, яна расла — расла разам з майстэрствам, з павышэннем эфектыўнасці працы. Працаваць з кожным разам усё лепш і зарабляць усё больш, і заўсёды мець добры настрой, адчуваць любоў да жыцця, быць здаровымі і шчаслівымі.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене