ТРАДЫЦЫЯ Ў НОВЫХ СВАІХ ПРАЯЎЛЕННЯХ
Адліваючыя сонечным на ўспрыняцце святлом, гэтыя саламяныя Дзед і Баба выклікаюць пры сустрэчы з імі заўсёды прыўзняты, святочны настрой. Яны сталі добрым сімвалам правядзення жніва, ствараюць непаўторную атмасферу свята працы, нягледзячы на будзённыя клопаты пра заўсёдны на нашым стале хлеб.
Завіталі фальклорныя, ідучыя з глыбінь народнага жыцця героі памочнікаў хлебаробаў у вёску Зялёную, на збожжаток райаграсэрвісу. І адразу, як заўважылі людзі, справы пайшлі весялей і спарней. Вось яна, сіла мастацтва, якая мае здольнасть пераўвасабляць і чалавека, і рэчаіснасць.
Летась тут з’явілася мажная і важная ўсім сваім выглядам Баба, а сёлета тут красуецца паўнацэнная ва ўсіх адносінах пара. Магчыма,у іх з’явіцца ў бліжэйшы час і працяг роду — каб багацела зямелька ўмелымі, маладымі рукамі і хлебам, які ў прамой залежнасці ад працы гэтых рук.
Ідэю кампанавання герояў прапанавала адказная за ўборку на прадпрыемстве намеснік старшыні райвыканкама Іна Сцяпанаўна Галубкова, а святочны строй для іх стварыла загадчыца склада Святлана Станіславаўна Шчуплянкова, якой аказвалі дапамогу галоўны аграном Маргарыта Міхайлаўна Караткевіч і механізатар Валерый Уладзіміравіч Навумчык.
В. БІРУКОЎ.