ДАШКОЛЬНАЕ ВЫХАВАННЕ

10 сентября 2011 6:00

ДАЛУЧЭННЕ ДА КУЛЬТУРЫ І ТРАДЫЦЫЙ — З МАЛЕНСТВА

Прыемна бываць у дзіцячым садзе. Гэта адно з тых нямногіх месцаў, дзе пануюць дабрыня, давер, адкрытасць, шчырасць. У маленькіх выхаванцаў дашкольных устаноў адукацыі свой маленькі цікавы свет, у якім ёсць свае радасці, цяжкасці, свае святы і будні. Восенню беларусы святкуюць Дзень пісьменства. Не засталося гэтае свята па-за ўвагай работнікаў і выхаванцаў дзіцячага сада №2 горада Талачына. Але паколькі дашкольнікі пісаць і чытаць яшчэ не ўмеюць, то большую ўвагу арганізатары мерапрыемства ўдзялілі гісторыі, этнаграфіі беларусаў і, канешне ж, мілагучнай, прыгожай роднай мове. Называлася свята “Не пусцім мову на звод, бо мы — беларускі народ”.

У зале малых сустрэла бабуля Васіліна. Яна расказала дзецям, як са льну атрымліваюцца прыгожыя абрусы і ручнікі, шмат тэхналагічных працэсаў даводзіцца прайсці, здавалася б, звычайнай расліне, каб у выніку ператварыцца ў прыгожую вопратку ці прадмет побыту.

Былі на стале ў бабулі Васіліны і гліняныя рэчы. Гліняны гарлач — лепшы посуд для захоўвання малака. Са старажытнасці павялося, што ў беларускай хаце заўсёды былі гліняныя гарлачы — маленькія, вялікія, з роспісам ці без яго. Не абышла ўвагай спрытная бабуля і іншыя прадметы, якія былі неабходныя ў сялянская хаце, — маслабойку, своеасаблівы замяняльнік праса, а таксама музычныя інструменты. Дзеці не толькі слухалі і разглядалі, але і самі з’яўляліся непасрэднымі ўдзельнікамі карагодаў, гульняў, спявалі народныя песні.

Многіх малых цікавіў прыкрыты ручніком стол, за якім сядзелі майстры Дома рамёстваў Святлана Аляксандраўна Шыцько і Ларыса Віктараўна Станкевіч. Але цяжка было здагадацца, што схавалася на гэтым загадкавым стале.

І вось бабуля Васіліна прапанавала малым размясціцца на дыване, пазнаёміла іх з гасцямі, расказала, хто яны, адкуль прыйшлі, чым займаюцца. Са стала здымаецца ручнік — і малыя ў захапленні дзівяцца на сувеніры і прадметы побыту, вырабленыя з розных матэрыялаў, — вышыванкі, кошыкі з лазы, саламяныя, гліняныя цацкі, вырабы з дрэва, скуры. Святлана Аляксандраўна расказала, з якога матэрыялу робіць майстра свае рэчы, як рыхтуе яго да работы, якое месца той ці іншы прадмет займаў у беларускай хаце.

Больш падрабязна пра салому і яе выкарыстанне расказала майстар па саломапляценні Ларыса Віктараўна. Расказала, як матулі, прыйшоўшы жаць на поле, рабілі для дзяцей розныя саламяныя цацкі — трэба ж было заняць малых, пакуль дарослыя працуюць. Паказала, як са звычайнага пучка саломы проста і хутка можна зрабіць ляльку ў форме анёла. Кожнае сваё дзеянне майстрыха суправаджала тлумачэннямі, што яна робіць, навошта, як лепей замацаваць канкрэтную дэталь. І ўжо хутка малыя з задавальненнем разглядалі гатовы выраб, мацалі рукамі, нават нюхалі.

— Як хлеб пахне, — заўважыў хтосьці з дзяцей.

Майстрыха прапанавала малым і самім паспрабаваць зрабіць такія лялькі, бо гэта нескладана і не патрабуе шмат часу. Ды і матэрыял для іх знайсці няцяжка.

Пасля заканчэння майстар-класа дзеці яшчэ доўга хадзілі каля стала з вырабамі, разглядалі іх. Зразумела, малых зацікавілі простыя, здавалася б, і ў той самы час практычныя і прыгожыя рэчы, зробленыя рукамі вопытных, таленавітых майстроў.

Вялікая справа — выхаванне ў падрастаючага пакалення цікавасці да мінуўшчыны, народных рамёстваў, побыту, павагі да працы, выхаванне пачуцця прыгажосці. Сумеснае мерапрыемства да Дня беларускага пісьменства, падрыхтаванае работнікамі дзіцячага сада №2 і майстрамі Дома рамёстваў, стала для маленькіх грамадзян нашай краіны не толькі цікавым, займальным, але і пазнавальным, карысным. Магчыма, хтосьці з тых выхаванцаў старэйшай групы, якія ў захапленні толькі і гаварылі што “ого!”, праз некалькі гадоў прыйдзе ў Дом рамёстваў для таго, каб і самому навучыцца рабіць тыя рэчы, што так уразілі і здзівілі, і для таго, каб захоўваць каштоўны здабытак продкаў, нашы беларускія традыцыі.

А. КУЗЬМІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Сентябрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей