ВЫГАДНА І ПРАДАЎЦАМ, І ПАКУПНІКАМ

25 октября 2011 13:45

З даўніх часоў кірмашы як від куплі-продажу карысталіся вялікай папулярнасцю ў народзе. Тут можна было набыць тавары на любы густ па даступнай цане, у той жа час выгадна збыць прадукцыю са сваёй гаспадаркі. Кірмашы праходзілі заўсёды ў цэнтры горада або вёскі і суправаджаліся вясёлымі прыпеўкамі, гульнямі, прадстаўленнямі. Неацэнная даніна народнай спадчыне — захаванне гэтага свята і ў наш час.

У мінулую суботу ў цэнтры горада традыцыйна размясціліся рады палатак арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама госці з розных рэгіёнаў Беларусі. Усяго ў асеннім кірмашы прынялі ўдзел 40 прадпрыемстваў. Здалёк вабілі пакупнікоў упрыгожаныя машыны з сельскагаспадарчай прадукцыяй. Тут яны гандлявалі бульбай, ячменем, пшаніцай, аўсом, мясам. Праўда, збожжа ўсім жадаючым не хапіла. Дзесяць сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія прынялі ўдзел у кірмашы, выручылі  103 мільёны рублёў. Усяго ж было прададзена прадукцыі на 195 мільёнаў рублёў.

Многія ў гэты час стараюцца набыць танней капусту, цана на яе   знізілася да 600 рублёў за кілаграм. Вялікую чаргу можна было назіраць каля палаткі райспажыўтаварыства, тут актыўна ішоў гандаль прадуктамі харчавання. Асаблівым попытам карысталася цыбуля, яе набывалі нават па мяшку.

Прадаўцы з Аршанскага раёна прапанавалі талачынцам мясныя вырабы, тарты. Наведала наш райцэнтр з харчовай прадукцыяй і ТАА “Евроопт”, ААТ “Світанак”. На любы густ быў прадстаўлены абутак фірмы “Марко” і  верхняе адзенне, пашытае на прыватных прадпрыемствах. Ахвотна талачынцы набывалі прадукцыю Брэсцкай шкарпэтна-панчошнай фабрыкі. Прыгажосцю і разнастайнасцю вабіў пакупнікоў латок з Віцебска, на якім красаваліся сувенірныя вырабы з каменя і дрэва, розныя цікавыя дробязі віцебскіх умельцаў. Тут жа можна было набыць цёплыя вязаныя рэчы.

Аматары садоўніцтва часцей спыняліся ля саджанцаў, якія прывезлі з пладова-ягадных пітомнікаў Мінскай вобласці, Лепеля, Талачынскага кансервавага завода, індывідуальныя прадпрымальнікі. Вялікім попытам карысталіся саджанцы груш, зімовых яблынь, глогу. Яго ягады шырока выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне. Дарэчы, прадаўцы з пасёлка Самахвалавічы Дзяржынскага раёна прыязджаюць сюды другі год, ім падабаецца весці гандаль з добразычлівымі талачынцамі.

Забяспечыў жыхароў горада і раёна дрывамі Талачынскі лясгас, прадаўшы 50 кубічных метраў сваёй прадукцыі. А вось торфабрыкет, які прапанаваў гартоп, не быў прададзены, бо прапанаваны кошт не задаволіў пакупнікоў.

Каля палатак з дзіцячым асартыментам сёлета было не так людна з-за халоднага надвор’я. А вось дарослыя маглі пагрэцца гарачай гарбатай і кашай, якімі бясплатна частавалі работнікі Талачынскага  райспажыўтаварыства. Добры настрой падтрымлівалі таксама артысты мастацкай самадзейнасці гарадскога Дома культуры, Славенскага і Навінкаўскага сельскіх клубаў.

Урачыстым момантам кірмашу стала падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна на лепшае афармленне гандлёвага месца. Лепшымі сярод іх аказаліся ААТ Райаграсэрвіс” і ААТ “Каралькі”. Два трэціх месцы падзялілі сельгаспрадпрыемствы УП “Племзавод Рэканструктар” і ААТ “Камсамольская праўда”. Падтрымліваючымі прызамі ўзнагароджаны УП Рыдамльскі” і УП “Талачынская Навінка”.

А. ПАСЕЕВА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Октябрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей