ПЕРАДАВІКАМІ НЕ НАРАДЖАЮЦЦА, ІМІ СТАНОВЯЦЦА

5 декабря 2011 6:00

Шмат рознага можна пачуць пра нашу моладзь. І што гарту ёй не хапае старэйшых пакаленняў, да цяжкасцяў не прывучаная, і што шукае толькі лёгкага шляху ў жыцці. І зусім пры такіх выказваннях не заўважаецца, што паўсюдна маладыя ж якраз у першых радах, што яны больш спрактыкаваныя і ўмелыя ў кожнай працы. У гэтым пераканала і нядаўняя сустрэча з перадавіком вытворчасці,  лідарам раённага спаборніцтва па вытворчасці малака Святланай Лапіцкай з прадпрыемства “Племзавод “Рэканструктар”.

Калі 10 год таму прыехала з Казахстана ў Беларусь, нават блізка не было ў думках, што будзе жывёлаводам. Ды абставіны складваліся па-іншаму. Два гады, аддадзеныя на атрыманне спецыяльнасці бухгалтара, павінны былі мець свой працяг у самастойнай працы. Калі ж прыйшлося ўладкоўвацца ў жыцці і трэба было падумаць, дзе жыць, згадзілася Святлана на прапанову пайсці даяркай у прыгарадную гаспадарку. Спачатку, узгадвае, было ніякавата: вучылася, была мара, ужо здзейсненая, але брала верх жаданне атрымаць дом, на свой густ яго абуладкаваць, стаць гаспадыняй. Вось такія сур’ёзныя планы выстройвала дзяўчына, якой толькі-толькі споўнілася 20 год.

Цяпер Святлана пражывае з мужам і матуляй у асобным катэджы. У пакоях утульна, ёсць уся неабходная сучасная мэбля. Уласна, тут, у раёне райгаза, вырас цэлы вялікі пасёлак, дзе знаходзіцца і іх дом з усімі выгодамі, у якіх спалучыліся і ўмовы гарадскія, і перавагі сельскага жыцця.

— Цяпер няма ніякага шкадавання, — гаворыць Святлана Лапіцкая, — што ўсё ў маім лёсе так атрымалася. Спачатку ў доме зрабілі ўсё неабходнае, а зараз бяромся паставіць лазню, гаспадарчыя пабудовы, будзем заводзіць дамашнюю гаспадарку. Толькі з працы ў вытворчасці не выжывеш, патрэбна, каб было для стала нешта і ў двары. Саспела рашэнне набыць і асабісты аўтамабіль, а грошы самі не сыплюцца.

Калі мы зазірнулі на кароўнік у Райцах, Святлана з сяброўкамі завіхалася ля сваіх рагуль. Імжыў дождж, а яны насуперак перашкодам арганізоўвалі прагулку для жывёлы на свежым паветры. Наведаўшы памяшканні, у неабходнасці падобнага мацыёну для каровак пераканаліся і мы. Добрая гаспадыня не сцерпіць, каб жывёла стаяла ці ляжала ў брудзе. Не ратуюць ад б’ючага ў нос аміяку і адчыненыя дзверы памяшканняў. Каб не гэтыя абставіны, не антысанітарыя, запэўнілі суразмоўніцы, то і наогул не было б прычын наракаць на сваю працу. Жывёле патрэбны ўмовы не менш, чым людзям. Гной у памяшканні і тая прадукцыя, якая атрымліваецца тут, проста несумяшчальныя.

Так, было горш калісьці, уласна, і саміх памяшканняў не хапала, а цяпер вось толькі не хапае настойлівасці ў адказных за галіну трымаць парадак, замацаваць трактар на выдаленне гною пастаянна, а не ад выпадку да выпадку.

А вось зменамі ў кармленні жывёлы даяркі задаволеныя. Сытная зімоўка забяспечаная, а што залежыць ад людзей — робіцца спаўна. Прадпрыемства пастаянна дадае ў вытворчасці малака. Калектыў даярак дружны, адказны, умела кіруе ім загадчыца фермы Галіна Леанідаўна Бяляева.

Не думала, не гадала Святлана Лапіцкая, па яе прызнанні, што па выніках за дзесяць месяцаў будзе ў яе лепшы вынік у раёне. Надой на карову склаў за гэты перыяд 5935 кілаграмаў, а па выніках за год яна рэальна можа прэтэндаваць на 6500 кілаграмаў малака ў сярэднім на карову. Нягледзячы на запуск кароў у яе групе, пераважна гэта першацёлкі, раздоеныя ў сёлетнім годзе, прадукцыю атрымлівае і ў гэтыя дні. На карову Святлана Лапіцкая надойвае штодзень у сярэднім 10,7 кілаграма. Рагулі, як расказалі мне сяброўкі па працы Святланы Васільеўны, ведаюць сваю гаспадыню. Яна, у сваю чаргу, ужо на вока вызначае кожную жывёліну, ведае, што і якой патрэбна ў балансе кармлення. Гэта аб шмат чым гаворыць. Толькі чалавек, улюбёны ў сваю справу, да сутнасці ў кожнай яе дробязі лічыць дайсці і мэтазгодным, і неабходным. Ёй не трэба нешта паўтараць аб прагулках жывёлы, яе кармленні, лячэнні, умовах утрымання. Больш таго, калі што не так — Святлана патрабавальна спытае і ад кіраўніка, і ад спецыялістаў. І гэтую якасць яе характара ведаюць, лічацца з яе прынцыповасцю і настойлівасцю.

У размове яна нідзе не абмовілася, колькі сіл прыходзіцца ўкладваць сёння даярцы, колькі каштуе сіл і напружання быць перадавіком вытворчасці. І гэтае яшчэ адно сведчанне, што робіць Святлана па клічы ўласнай душы, магчыма, гэта тое, у чым яна і знайшла сябе ў працы, у прафесіі. Згадала, што калісьці яе бабуля, якая жыла ў Талачыне, даглядала цялятак. А яна вось робіць даяркай, прадаўжае яе справу, ёсць у гэтай пераемнасці свая відавочная сувязь.

— Часу свабоднага, — расказвае Святлана, — амаль што не выпадае. У чатыры гадзіны раніцы на нагах, у 4.20 трэба ўжо быць на ферме. Дадому прыходжу толькі а палове дзясятай гадзіны вечара. У прамежках паміж даеннем кароў, а яно трохразовае, толькі заскокваю ў дом. Паспяваю згатаваць абед ці вячэру, падагнаць хатнія справы. Клопаты — гэта так, але ўсё ў іх мяне задавальняе. Пасля шасці рабочых дзён даюцца два выхадныя. І нават у гэтыя дні думаеш пра сваіх гадаванцаў, сумуеш…

Вось яны, сакрэты поспехаў і пастаянных здабыткаў Святланы Лапіцкай. І хочацца верыць і спадзявацца, што шмат іх яшчэ ў яе наперадзе, і не толькі ў працы. Жыццё ж у самым яго росквіце, а ў маладых гэта самы час новых здзяйсненняў, новых перамог.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене