ЖЫВУЦЬ, РАСТУЦЬ У НОВЫМ ДОМЕ

7 декабря 2011 6:30

Маладыя бацькі пецярых дзяцей марылі аб сваім прасторным доме даўно. Жыла сям’я Сачыўкаў у двухпакаёвай кватэры ў пасёлку Нарцызава. Калі адзін за адным пачалі нараджацца дзеці, месца для ўсіх аказалася мала. Дзецям  не тое што пагуляць і пабегаць, павярнуцца не было дзе. Звярнуліся ў выканкам. Спецыяльна створаная камісія разгледзела іх умовы жыцця і прыняла рашэнне пачаць будаўніцтва новага дома для шматдзетнай сям’і. Афармленне неабходных дакументаў заняло даволі працяглы час. Нарэшце было выбрана месца ў канцы вёскі Ламіншчына, закладзены фундамент. Праз год дом быў здадзены.

Гаспадары не маглі нарадавацца прасторным і светлым пакоям. У параўнанні з ранейшым жыллём дзеці змаглі свабадней рухацца, адпачываць у больш зручных умовах. Пакоі адразу падзялілі паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Маладыя гаспадары пачалі абсталёўвацца на свой густ. Тым больш, што мэбля была куплена даўно і “чакала” хутчэй заняць сваё месца.

У новым доме праведзены прыродны газ і ацяпленне, абсталяваны санвузел. Гаспадыня з задавальненнем паказала нам чыста прыбраныя дзіцячыя пакоі, кухню. У зале вырашылі на падлогу пакласці спецыяльнае пакрыццё. Некаторыя маладыя бацькі наракаюць на цяжкасці ў выхаванні адзінага дзіцяці. А вось Алена і Валерый Сачыўкі прывучаюць сваіх дзетак да парадку і дысцыпліны з маленства. Раніцай большыя пад кантролем маці самастойна збіраюцца ў школу, а малодшая Палінка наведвае дзіцячы сад. Дамашнія справы гаспадыні на працягу дня не даюць сядзець склаўшы рукі.

Утульнасць унутры дома стварае кантраст з вонкавым выглядам, неабжытасцю тэрыторыі двара. Добра ведаючы гаспадарчую струнку сямейнай пары Сачыўкаў, гэта здзівіла і ўразіла. Алена расказала, што яны сваімі сіламі ўсю вясну выкарчоўвалі дрэвы старога сада, які знаходзіўся амаль побач з домам. Работнікі былой арганізацыі “Рамонтнік”, якія будавалі дом, пакінулі пасля сябе шматлікія недаробкі. Ужо развальваюцца ступенькі ганка, дзе-нідзе псуецца афарбоўка. Алена паведаміла, што абяцалі прывезці пяску, каб зрабіць падсыпку, аднак усё засталося па-ранейшаму. Валерый стараецца сваімі рукамі добраўпарадкаваць тэрыторыю, а вясною гаспадыня марыць упрыгожыць дом прыгожымі кветкамі, пасадзіць агародніну. Клопату хутка прыбавіцца: яны чакаюць прыбаўлення ў сваёй вялікай маладой сям’і.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене