НЯМА ЧАЛАВЕКА — ЁСЦЬ ПРАБЛЕМА

8 декабря 2011 6:00

“Нядобра гэта, вельмі нядобра, што мы, пенсіянеры, працуем. Чужы хлеб ядзім, чужыя месцы займаем…” Такім меркаваннем падзялілася аграном ААТ “Дуцк-Агра” Надзея Шалянкова, зазірнуўшы па справах у бухгалтэрыю якраз у дзень свайго 60-гадовага юбілею і сустрэўшыся там з карэспандэнтам газеты. Са святам вас, Надзея Дзмітрыеўна, прыміце віншаванне цяпер ужо і са старонак газеты! А яшчэ хочацца расказаць чытачам пра дыскусію, у якую перайшла наша дзелавая размова аб справах прадпрыемства, калі разам з работнікамі бухгалтэрыі мы сталі абмяркоўваць старую, усім вядомую праблему забеспячэння сельскагаспадарчай галіны кадрамі.

Умовы створаныя, ды няма жадання

Так, нядобра, што многія нашы разумныя, умелыя і здаровыя людзі аддаюць свае творчыя сілы і здольнасці на расійскіх будоўлях, ці, можа быць, марнуюць час у пошуку працы ў адпаведнасці са сваімі нікому не патрэбнымі дыпломамі вышэйшых навучальных устаноў, ці, што яшчэ горш, займаюцца якой-небудзь незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, жывуць з сумніўных заробкаў… Але як іх прывабіць у вёску, ды не проста прывабіць, заахвоціць не нічым не абгрунтаванымі абяцанкамі, а рэальна даць ім усё, што трэба для таго, каб застацца тут жыць і працаваць і нікуды больш не імкнуцца? Вось якія меркаванні прагучалі на гэты конт:

— Ні акадэміі, ні каледжы не пазачыняліся, па-ранейшаму вучаць у іх людзей. Вучыць вучаць — а мы іх не бачым, да нас яны не трапляюць. А калі трапляюць маладыя, то праз два гады з’язджаюць. Трэба стварыць на сяле такія ўмовы, каб сюды хацелася ехаць, каб жылося тут добра.

— Дык хіба ў нас няма такіх умоў? І жыллё мы даём, і заробкі ёсць у таго, хто працуе. Вось у нас на цяперашні час дом пустуе — прыязджай, засяляйся, працуй. Я нядаўна чула па тэлевізары, маладыя людзі самі казалі: “А нам не патрэбныя вашыя ўмовы. Нам у вёсцы проста нецікава, і мы там жыць не хочам. Вось яшчэ каб можна было знайсці там сваю другую палову, дык можна было б застацца. Але дзе там каго знойдзеш?”

Самыя надзейныя людзі — механізатары

У “Друцку-Агра” на сённяшні дзень патрэбныя даяркі, механізатары, заатэхнік, аграномы, спецыяліст па ахове працы. Ніхто талковы, як адзначылі ўдзельнікі дыскусіі, не прыходзіць, а калі прыходзіць, то ці малады на два гады, ці вандроўнік, які пажыве, забрудзіць дом і пойдзе ў іншы калгас рабіць тое самае. Не дапамаглі ў пошуку кадраў нават аб’явы, пададзеныя ў абласную газету.

— Вось механізатары ў нас добрыя. Ёсць і п’яніцы, але гэта так сабе, дробязь, а аснова, касцяк — тыя, на каго можна спадзявацца. Такія людзі, што, калі сёння і вып’е, то заўтра прыйдзе і будзе працаваць. А вось жывёлаводы: хачу іду, а хачу — раніцай прыйду, а пасля нап’юся і не з’яўлюся. Калі б жывёлаводы былі такія, як механізатары, то ўсё ў нас было б вельмі добра.

Кожны хоча жыць лепш

Зразумела, што, даведаўшыся аб такой заканамернасці, мы вырашылі заехаць на адну з фермаў, каб пагутарыць з жывёлаводамі. Якраз падчас нашага прыезду туды з’явіліся два мужчыны ў гадах і адзін малады хлопец, які адразу папярэдзіў, што ён тут не працуе, а проста прыйшоў дапамагчы.

— Я на Расію езджу, у Маскву. На будоўлях раблю, трактарыстам.

Мяркуючы па словах хлопца, з фірмай, з якой ён супрацоўнічае, яму вельмі пашанцавала:

— Не “кідаюць” — і гэта самае галоўнае. Яшчэ ніколі не “кінулі”, заўсёды плацяць. Працуем з васьмі да пяці, два выхадныя, усё як трэба, хутка вось зноў паеду.

Адразу прыгадаліся словы Надзеі Дзмітрыеўны, якая не асуджае тых, хто ўцякае з вёскі: “Усё ж адзін раз жывём на свеце, і жыццё павінна прыносіць радасць. Кожны шукае, дзе лепш”. Сапраўды, рабіць горш самому сабе разумны чалавек не стане, таму пазіцыя маладога механізатара зразумелая і разумная: пападарожнічаць, пабачыць свет і пры гэтым добра зарабіць — хто не хацеў бы такога жыцця?

— Не, мне і тут нядрэнна! — выказаў супрацьлеглыя, але, як аказалася, таксама разумныя і абгрунтаваныя думкі больш сталы па ўзросце субяседнік. — У мяне свая гаспадарка, я тут адпрацаваў — дадому пайшоў, там жывёлу накарміў, пасля зноў на працу. Куды мне ехаць? На каго я ўсё кіну — на жонку з дзецьмі?

Праўда, і зарплата ў яго да гэтага часу была не большай за мільён, а напарнік нават паскардзіўся, што за 29 працоўных дзён (толькі 2 выхадных за месяц) атрымаў усяго 900 тысяч.

— Гэта нармальна?! Так павінна быць?! — абураўся чалавек, які, можа быць, і хацеў бы куды-небудзь паехаць, ды ці не можа пакінуць гаспадарку, ці не мае хадавой спецыяльнасці.

*  *  *

Абмяркоўваючы любую праблему, заўсёды хочацца прыйсці да нейкага эфектыўнага рашэння, каб словы не засталіся пустымі словамі, а перайшлі ў канкрэтныя справы. Але якія высновы можна зрабіць з усіх вышэйпрыведзеных выказванняў і ацэнак, які рэцэпт можна прапанаваць? Здаецца, нават прычыну нездавальняючага становішча з сельскагаспадарчымі кадрамі адназначна і ўпэўнена не назавеш. Ёсць людзі, якія добра працуюць у родным сельгаспрадпрыемстве, хоць маглі б зарабляць больш у іншым месцы, ёсць тыя, хто працуе ад безвыходнасці, ёсць і тыя, пра каго прынята казаць, што ім без розніцы, колькі зарабляць — ці мільён, ці дзвесце тысяч, на выпіўку ў любым выпадку знойдуць. Было б больш людзей — было б з каго выбіраць: і работнікаў лепшых мог бы выбраць кіраўнік гаспадаркі, а горшых выгнаць, і малады спецыяліст другую палову сваю знайшоў бы хутчэй і не скардзіўся б, што яму бессэнсоўна заставацца ў вёсцы.

БЕЗ ЛЮДЗЕЙ ІМ НІЯК НЕ АБЫСЦІСЯ...

Калі ж колькасць насельніцтва скарачаецца, то даводзіцца і радавацца добрым працаўнікам, і цярпець гультаёў з п’яніцамі. Вось і атрымліваецца, што афарызм “няма чалавека — няма праблемы” цяпер гучыць па-іншаму, зусім наадварот.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене