ЯБЛЫЧНЫЯ ЎРАДЖАІ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЮЦЦА

13 декабря 2011 6:00

Калі адчыняюцца герметычныя дзверы камеры захоўвання яблыкаў, адтуль выплывае цудоўны мяккі, салодкі водар. Тоны карыснай вітаміннай прадукцыі, сабраныя ў адным месцы, ствараюць асаблівую, непаўторную атмасферу.

Праўда, пакуль што сад кансервавага завода дае далёка не ўсё, што можа даць. Першыя пасадкі 2005-2006 гадоў па разліках сёлета павінны былі б парадаваць вялікім ураджаем. Але разлікі не апраўдаліся, і замест радасці прыйшло засмучэнне тым фактам, што прывазныя саджанцы аказаліся няякаснымі. Затое даюць добрую надзею пазнейшыя пасадкі — дрэвы, вырашчаныя ў сваім гадавальніку. Сёлета іх ураджайнасць складала каля 6 тон з гектара — канечне, не вельмі многа, але гэта толькі пачатак.

А на першых, няўдалых пасадках сёлетняй восенню быў праведзены вялікі аб’ём рамонтных работ: за 20 дзён на плошчы 19 гектараў уручную пасаджана 19000 саджанцаў.

Несумненна, у недалёкай будучыні бульбяны поспех завода павінен дапоўніцца яблычным.

У. МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене