ЧАЛАВЕК ЗАХОЧА — І МЕТАЛАЛОМ ЯМУ ПАСЛУЖЫЦЬ

14 декабря 2011 19:07

Інжынер на сесіі, загадчык майстэрні паехаў запчасткі здабываць, шукаць па раёне, па іншых гаспадарках, хто чым можа дапамагчы, але на мехдвары не ціха і не бязлюдна: механізатары ААТ “Друцк-Агра” самі займаюцца сваёй справай, рамонтам тэхнікі. Нават падчас абедзеннага перапынку ў майстэрні чуецца то высокі металічны звон, то глухі гук талевага электраматора: бацька і сын Леанід і Арцём Дзяржыцкія даюць рады адразу двум трактарам, перацягваюць жалеза ад аднаго да другога, прымяраюць, падганяюць, стыкуюць.

— Нечым хваліцца, чармет, проста чармет, вось і ўся размова! — гаворыць бацька, ківаючы на адзін з разабраных трактароў.

Сапраўды, відаць, што тэхніка гэта далёка не новая. Але новай не патрэбен быў бы і рамонт, стаяла б яна зараз пад навесам, памытая ды з пабеленымі коламі, ці па фермах ездзіла б, кармы раздавала і арганіку вывозіла. А ў руках умелых і неабыякавых людзей любы металалом можа атрымаць другое жыццё і яшчэ добра паслужыць. Гэтым і займаюцца сын з бацькам, даводзяць да ладу тое, што ёсць у распараджэнні гаспадаркі і з чаго ў наш нялёгкі час трэба імкнуцца атрымаць нейкую карысць.

І старэйшы, больш вопытны работнік, і малады, які працуе толькі другі год, закончыўшы былыя курсы пры райсельгасхарчы, робяць справу захоплена, з азартам, спрачаюцца, даводзяць адзін другому свой падыход, сваё бачанне больш рацыянальнага спосабу рамонту. Як гэта нярэдка бывае пры супольнай працы, кожны лічыць, што яго метадам можна зрабіць усё хутчэй і зручней. Але галоўнае, што ўсе іх старанні накіраваныя на дасягненне аднаго агульнага выніку — каб у рэшце рэшт машына не апынулася ў металаломе, а заняла сваё месца сярод актыўных, прыдатных да выкарыстання адзінак тэхнікі.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене