СЯМЕЙНАМУ ШЧАСЦЮ БЫЦЬ ТУТ ЗАЎСЁДЫ

17 декабря 2011 17:16

Праз дарогу ад чыгуначнага вакзала ў аграгарадку Слаўнае можна наведаць невялікі прыватны магазін. Месца выбрана зручнае: адразу з электрычкі людзі маюць магчымасць зазірнуць сюды, купіць прадукты. Гаспадыняй невялікай гандлёвай кропкі з’яўляецца індывідуальная прадпрымальніца Тамара Леанідаўна Беражная. За прылаўкам часцей працуе яе дачка Таццяна, бо маці  ў  раз’ездах  за таварам. Звяртаюся да жанчыны з просьбай расказаць аб сабе.

— Нарадзілася ў вёсцы Гліннікі, — пачынае гаворку Тамара Леанідаўна. — Дзявочае прозвішча маё Кулік. Вучылася ў Слаўнаўскай сярэдняй школе. Закончыла вучылішча харчовай прамысловасці, працавала ў Віцебску. Замуж выйшла за аднавяскоўца і стала Беражной. Калі пераехалі ў Талачын, памяняла некалькі месцаў працы. Некаторы час рабіла ў ПМК-65, потым загадчыцай склада ў аддзеле адукацыі. А ў  1996 годзе вырашыла адкрыць сваю справу.

Пачыналі з закупкі і дастаўкі кармоў для дамашняй жывёлы. Прыходзілася шмат працаваць, каб атрымаць нейкі прыбытак. Асобныя лічаць, што грошы ў індывідуальных прадпрымальнікаў самі плывуць у кішэню. Гэта далёка не так. Многія гадзіны ў дарозе, абед на хаду, недасыпанне, цяжкія мяшкі з камбікормам — гэта далёка не ўвесь пералік выпрабаванняў. Афармленне  дакументацыі таксама адымае нямала часу. У сучасных умовах працаваць яшчэ складаней. Яно і зразумела, людзям хочацца набыць прадукты харчавання больш свежыя і па даступнай цане. Эканоміць прыходзіцца і на паліве, таму іншы раз прадпрымальнікі суседніх населеных пунктаў аб’ядноўваюцца для паездкі за прадуктамі.

Дом сям’і Беражных уражвае не толькі памерамі. Ён прыгожа пафарбаваны звонку, у двары мноства рознай тэхнікі. Адчуваецца, што жывуць тут працавітыя людзі, дбайныя гаспадары. Аднойчы позірк Тамары Леанідаўны затрымаўся на фотаздымках дзяўчынкі і хлопчыка ў раённай газеце. Аказаўшыся ў прытулку, дзеці былі пазбаўлены бацькоўскага клопату і дамашняй цеплыні. Твар хлопчыка нечым нагадаў рысы ўнука Артура. Пазваніла дачцэ, Таццяна таксама заўважыла падабенства. Яны вырашылі, што гэта знак лёсу. Жанчына добра разумела адказнасць узятага на сябе абавязку. Па-жаноцку пагаварыла са старшынёй Слаўнаўскага сельскага Савета Валянцінай Іванаўнай Снапковай. Праз некаторы час дзеці пераступілі парог вялікага дома Беражных.

Тамара Леанідаўна ўспамінае першыя дні:

— Дзеці адразу ўліліся ў нашу сям’ю, быццам жылі з намі ўвесь час. Андрэй пасябраваў з Артурам, а Леначка больш пацягнулася да мяне і Таццяны. Калі дзеці былі меншымі, любілі ездзіць са мною па справах, цярпліва чакалі ў машыне. Яны заўсёды рады вяртанню дадому. Зараз Андрэй вучыцца ў восьмым класе, малодшая — у другім. Мы не дзелім дзяцей на сваіх і чужых. Для нас яны родныя.

Тамара Леанідаўна  выхоўвае яшчэ адну дзяўчынку, яна вучыцца ў дзявятым класе. Імя яе Вікторыя, што азначае “перамога”. Сапраўды, цёплыя сямейныя ўзаемаадносіны паміж дарослымі і дзецьмі ў іх сям’і перамаглі  чэрствасць, абыякавасць да лёсу пакінутых, абяздоленых дзяцей.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене