ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ЗБОРНІКА
На мінулым тыдні ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося чарговая сустрэча ўдзельнікаў літаратурнай гасцёўні “Друць”. Прагучалі вершы Яўгена Дарафеева, якія ўвайшлі ў новы зборнік, і Клаўдзіі Кастрыцы. Аўтары не толькі пазнаёмілі сваіх калег і гасцей мерапрыемства са сваімі новымі творамі, але і расказалі гісторыю стварэння некаторых з іх, завастрылі ўвагу на мастацкіх і моўных асаблівасцях паэтычных радкоў. Таксама абмеркавалі пытанні этымалогіі шэрагу беларускіх слоў і выразаў. Напрыканцы сустрэчы прагучала музычнае віншаванне ад Уладзіміра Чаплянка з надыходзячымі святамі.