ЗДАЮЦЬ І ЗАРАБЛЯЮЦЬ

22 декабря 2011 21:00

Некалькі гадоў таму цяжка было ўявіць асабістыя падвор’і сяльчан без кароў-карміліц. Сёння гэтая з’ява звычайная. У многіх вёсках увогуле не сустрэнеш ніводнага гаспадара, які б трымаў карову. Прычына вядомая: людзям сталага ўзросту ўжо цяжка даглядаць жывёлу, а моладзь вялікага жадання заводзіць хатнюю гаспадарку не праяўляе. Але не толькі ў гэтым справа. Не сакрэт, што масава збываць сваіх рагуль людзі пачалі, калі сталі будавацца аграгарадкі. Патрабаванне захоўваць вуліцы ў чысціні і парадку многім гаспадарам не пакінула іншага выбару. Ды і шырокі асартымент малочнай прадукцыі ва ўсіх гандлёвых кропках дазваляе сёння абыходзіцца без каровы.

Тым не менш ёсць людзі, якія і цяпер папаўняюць свой сямейны бюджэт за кошт здачы малака дзяржаве. І, трэба сказаць, папаўняюць няблага: з 9 лістапада бягучага года за 1 літр малака яны атрымліваюць 2198 рублёў. Разлічвае іх Талачынскі філіял ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” тры разы на месяц, праз кожныя дзесяць дзён.

За 11 месяцаў бягучага года найбольшую колькасць малака здалі жыхары Коханаўскага пасялковага (152572 кг), Слаўнаўскага (210856 кг) і Аболецкага (137033 кг) сельскіх Саветаў. У кожным з іх ёсць свае лідары. Так, у Слаўнаўскім сельсавеце больш за ўсіх прадала малака дзяржаве Соф’я Цыбульская са Славеняў (8987 кг), у Коханаўскім — Жанна Любецкая з Рэчак (13260 кг), у Аболецкім — Таццяна Петрашкевіч з Лаўрэнаўкі (6978 кг).

Разам з тым трэба адзначыць, што колькасць малака, якая прыходзіцца на адну карову, у Слаўнаўскім сельсавеце ў параўнанні з паказчыкамі мінулага года знізілася з 1562 да 1506 кілаграмаў. У “мінусе” знаходзяцца таксама Серкавіцкі, Валосаўскі і Талачынскі сельсаветы. А вось у Коханаўскім пасялковым, Аболецкім, Воўкавіцкім і Азерацкім сельсаветах, наадварот, адзначаецца рост данага паказчыка. Так, у першым з названых ён павысіўся з 1252 да 1526 кілаграмаў.

Калі ж гаварыць аб колькасці малаказдатчыкаў у кожным з сельсаветаў, то найменшая іх доля прыпадае на Азерацкі і Талачынскі. У першым з пачатку года малако здавалі 9 чалавек (цяпер 7), прычым усе яны — жыхары вёскі Заднева. 9 чалавек (усе з Райцаў) здавалі і ў Талачынскім сельсавеце, на сённяшні дзень — толькі адзін.

— З кожным годам колькасць кароў скарачаецца, — гаворыць спецыяліст па закупе малака ў насельніцтва Ларыса Сцякольшчыкава, — між тым зараз ў параўнанні з ранейшым часам яны прыносяць нядрэнны прыбытак. Таму многім трымаць кароў выгадней, чым хадзіць на працу, бо даход ад здадзенага малака ў іх атрымліваецца значна большы, чым заробак на якімсьці рабочым месцы ў грамадскай вытворчасці.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене