ЦІ АСУШЫЦЦА НАРЭШЦЕ МАЦІЁВА?

23 декабря 2011 6:00

Колькі ўжо гадоў пакутуюць жыхары Маціёва ад навадненняў! Гадоў пяць ці шэсць, дакладна ніхто не памятае. І самае страшнае і крыўднае ў тым, што бедства гэтае не стыхійнае, а выкліканае людзьмі — і беднасцю іх, і разгільдзяйствам. Залівае вадой дамы і агароды ў канцы вуліцы Кудзіна, размывае дарогу (а зімой яна яшчэ і абмярзае, пакрываецца льдом) па прычыне парыву водаправода, які забяспечвае вадой вёску і жывёлагадоўчы комплекс былога УП “Талачынская Навінка”. Менавіта на балансе гэтай гаспадаркі знаходзіўся водаправод, а сёлета перайшоў у спадчыну “Славеням-Агра” ў выніку аб’яднання двух прадпрыемстваў.

У пачатку снежня дзве жыхаркі Маціёва, якія найбольш пакутуюць ад патопаў, вымушаныя былі звярнуцца да члена Савета Рэспублікі Анюхоўскага А.В. Пытанне разглядалася з удзелам дырэктара ААТ “Славені-Агра” Харкевіча А.А., старшыні Талачынскага сельсавета Іванова С.А., а таксама дырэктара УВП ЖКГ “Талачын-камунальнік” Хадневіча І.Г. (ЖКГ да гэтай праблемы ў прынцыпе не мае адносін, але можа дапамагчы ў вырашэнні тэхнічных пытанняў і правядзенні работ). Абмяркоўваліся такія варыянты выхаду з сітуацыі, як рамонт ці поўная замена аварыйнага ўчастка водаправода. Было вырашана назаўтра яшчэ раз наведаць месца парываў і ўжо там канкрэтызаваць план дзеянняў.

Па стане на сярэдзіну месяца праблема пакуль што заставалася. Так, 14 снежня вырашалася пытанне аб тым, каб пракапаць канаву, зліць штучна ўтворанае возера і ліквідаваць парывы, але работы ў той дзень не вяліся па прычыне паломкі экскаватара прадпрыемства ЖКГ. Як гэта сімвалічна: немагчыма адрамантаваць водаправод, таму што патрабуе рамонту экскаватар… Усё ў нас зношанае і сапсаванае, няма каму, няма калі і няма за што правесці элементарныя работы, навесці хоць мінімальны парадак там, дзе пакуль што пануе поўнае бязладдзе.

Хочацца спадзявацца, што работы ў хуткім часе ўсё ж будуць праведзеныя і парывы ў бліжэйшы час не паўторацца.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене