ГАЗІФІКАЦЫЯ РАЁНА: ДАСЯГНЕННІ І ПЛАНЫ

26 декабря 2011 6:00

Які яшчэ від паліва, акрамя газу, так гарманічна спалучае ў сабе зручнасць у выкарыстанні, даступнасць кошту і ўніверсальнасць, шырыню сфер ужывання? Газам апальваюць дамы, на ім гатуюць ежу, ім смаляць свіней, вараць метал, на ім ездзяць машыны… Таму, пакуль не закончацца зямныя запасы гэтага вуглевадароду, прадпрыемствы, якія займаюцца яго здабычай і рэалізацыяй, будуць развівацца, пашыраць спектр паслуг і павышаць узровень іх аказання.

Год, як заўсёды, поўны дасягненняў

На сённяшні дзень наш раён адзін з самых газіфікаваных у вобласці, па агульнай працягласці газаправодных сетак ён саступае толькі Віцебску, Полацку і Оршы. Дарэчы, сёлета ў гэтым напрамку ў талачынскіх работнікаў газавай сферы адбылася прыемная падзея — даўжыня трубаправода па раёне дасягнула і пераўзышла 200-кіламетровую адзнаку.

Быў насычаны год у нашага райгаза і іншымі значнымі здзяйсненнямі: занялі першае месца ў абласным спаборніцтве па ахове працы, трэцяе — па арганізацыі работы з насельніцтвам па прынцыпе “адно акно”, чацвёрты год запар атрымліваюць падзяку райвыканкама за добраўпарадкаванне.

— Па “адным акне” нас абагналі толькі тыя філіялы, у якіх большыя аб’ёмы работы, таму што ў іх рэгіёнах большае насельніцтва, — расказвае дырэктар прадпрыемства Кацкель С.А. — А так у нас усё арганізавана таксама на высокім узроўні, да нас нават пераймаць вопыт прыязджалі калегі з Магілёўскай вобласці.

Галоўная мэта — інтарэсы людзей

Зразумела, ніякія перамогі і падзякі нікому не патрэбныя проста так, самі па сабе, дзеля статыстыкі: прадпрыемства атрымлівае іх таму, што пастаянна імкнецца ўдасканальваць работу з насельніцтвам, павышаць якасць абслугоўвання людзей, прапаноўваць ім новыя паслугі, а ранейшыя рабіць больш даступнымі, выконваць больш аператыўна. Не стаў выключэннем і гэты год: у інтарэсах цяперашніх і будучых патэнцыяльных абанентаў райгазам зроблена нямала разнастайных новаўвядзенняў — як дробных, знешніх, эстэтычных, так і тых, што маюць больш практычнае значэнне. Так, у фае адміністрацыйнага будынка ўстаноўлены манітор для дэманстрацыі ролікаў на тэму бяспекі: чакаючы ў чарзе, людзі правядуць час займальна і з карысцю. Для правядзення інструктажоў па карыстанні газавым абсталяваннем створаны спецыяльны кабінет навучання: на сапраўдных прыборах спецыялісты пакажуць, як з імі правільна абыходзіцца. Пачаў райгаз самастойна рабіць праекты газіфікацыі індывідуальнага жылля: раней гэтую работу выконвалі ў Оршы, Віцебску, а цяпер ужо самі талачынцы могуць не толькі забяспечыць сябе, а і дапамагчы іншым раёнам. Напрыклад, даводзілася ім выконваць заказы з Сенненскага раёна.

КАБІНЕТ НАВУЧАННЯ.

За 2011 год у раёне было створана 3 кааператывы: у Звянячах (27 чалавек), у Талачыне па вуліцах Паркавай (18 чалавек) і Валадарскага (13 чалавек). У Зялёным Бары пабудаваны размеркавальны пункт, што дасць магчымасць у будучым газіфікаваць гэты пасёлак.

Работа па пашырэнні спектра паслуг і павелічэнні ступені газіфікаванасці раёна працягнецца ў наступным годзе. Пачнуцца работы па праектаванні і будаўніцтве 4-х новых кааператываў: у вёсках Васкрасенская і Галынка, у Талачыне ў раёне пасёлка крухмальнага завода, у Талачыне па вуліцы Шасейнай, у Коханаве. На запраўцы пачнецца продаж 27-літровых газавых балонаў, любы грамадзянін зможа самастойна прывозіць пустыя і абменьваць іх на поўныя.

Нельга забывацца на бяспеку

Добра было б, каб разам з удасканаленнем работы райгаза і самі людзі, яго кліенты, знайшлі час і сродкі на адно невялікае, але такое важнае і неабходнае абнаўленне. Як адзначыў Сяргей Антонавіч, існуе праблема ўстарэлага газавага абсталявання. Нарматыўны тэрмін яго эксплуатацыі складае 12-15 гадоў. З-за парушэння гэтага нарматыву могуць здарацца ўцечкі. А што такое ўцечка газу, тлумачыць нікому не трэба: гэта небяспека для здароўя, жыцця і маёмасці не толькі таго, хто пагрэбаваў мерамі бяспекі, а і іншых людзей, якія жывуць побач.

Па любых пытаннях замены абсталявання можна звяртацца ў райгаз: тут нават дапамогуць выбраць газавую пліту ці кацёл, даставяць і ўстановяць, і абыдзецца гэта значна танней, чым пры набыцці тэхнікі ў якіх-небудзь іншых арганізацыях.

І няхай новы год будзе пазбаўлены непрыемных здарэнняў, прынясе толькі новыя дасягненні прадпрыемству і цяпло, камфорт і радасць у дамы яго абанентаў.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене