НАВАГОДНЯЯ СУСТРЭЧА

6 января 2012 9:02

На мінулым тыдні ў гарадскім Доме культуры для дзяцей-сірот, інвалідаў і дзяцей з апякунскіх сем’яў адбылася дабрачынная навагодняя ёлка. Ранішнік праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, у якую актыўна ўключыліся шматлікія арганізацыі, установы і прадпрыемствы раёна, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і прыватныя асобы.

Святочная праграма была падрыхтавана спецыялістамі Цэнтра дзяцей і моладзі. З Новым годам гасцей свята віншавалі казачныя героі, Дзед Мароз і Снягурка. Разам з імі рабяты запальвалі навагоднюю ёлку, разгадвалі загадкі, вадзілі карагоды, прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах.

Натуральна, не абышлося і без падарункаў. За кошт сродкаў, пералічаных на рахунак раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі дзіцячы фонд” удзельнікамі акцыі, для дзяцей былі набыты разнастайныя гасцінцы. Акрамя таго, свае падарункі ім прывезлі супрацоўнікі Талачынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Задаволенымі засталіся і дзеці, і дарослыя.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене