ЗРАБІ САМ, АБО ДАВЕР ВОПЫТНАМУ ПРАФЕСІЯНАЛУ

10 января 2012 9:26

Калі 20 гадоў таму Іван Шчытнікаў прыйшоў працаваць на станцыю тэхабслугоўвання, што каля нафтабазы ў Талачыне (падведамасная РУП “Беларуснафта”), у кліентаў былі, зразумела, пераважна “Жыгулі”, “Масквічы” ды “Волгі”.

– А пасля сталі іншамаркі гнаць, і цяпер пераважна іншамаркі, – расказвае Іван Іванавіч. – Мы тут не ўсе маркі можам абслугоўваць, у сертыфікаце ў нас значацца акрамя расійскіх толькі “Опель”, “Аўдзі” і “Фальксваген”. Праўда, спектр нашых паслуг нескладаны: падвеска, шынамантаж, развал-сыходжанне, таму асабліва цяжкага нічога няма, ці гэта прывычныя “Жыгулі”, ці заходнееўрапейская машына. Да таго ж кіраўніцтва забяспечвае нас літаратурай – калі што незразумела, можна зазірнуць у кніжку.

На ўсіх кнігах стаяць штампы, якія сведчаць, што выданне прайшло паверку Дзяржстандарту. Сам Іван Шчытнікаў аўтасправай займаецца даўно, калісьці быў нават галоўным інжынерам сельгаспрадпрыемства. Таму на гэтую СТА можна ехаць упэўнена: у рамках, акрэсленых сертыфікатам, паслугі тут акажуць хутка і якасна.

Кліентаў як правіла хапае, існуе нават чарга.

– Запісваю людзей за некалькі дзён. Цяпер, праўда, іх не вельмі многа, а летам дык і на тыдзень чарга бывае.

Цяжка ўявіць, што аўтапрафесіянал мог бы не быць яшчэ і аўтааматарам. Таму, як, напэўна, і любы іншы спецыяліст па аўтамабілях, Іван Іванавіч таксама мае сваю ўласную машыну – “Фальксваген”. Зразумела, што ўсім абслугоўваннем і рамонтам займаецца самастойна.

– Цяпер кожнаму выгадней самастойна ўсё рабіць. Чужымі рукамі машыну рамантаваць дорага абыдзецца. Толькі калі вельмі ўжо жыццё прыцісне, з сур’ёзнай паломкай давядзецца ў аўтасэрвіс ехаць.

Ну, і такія работы, як сезонная замена колаў, іх рэгуліроўка і некаторыя іншыя мерапрыемствы па абслугоўванні, зразумела, больш мэтазгодна правесці на СТА. Так будзе хутчэй і больш надзейна – калі справу зробяць вопытныя прафесіяналы, якім па сілах і старыя савецкія машыны, і сучасныя з усяго свету.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене