СПЕВЫ, ТАНЦЫ І ВЯСЁЛЫ СМЕХ НАСУПЕРАК УЗРОСТУ

29 января 2012 6:00

Талачынскае раённае аб’яднанне ветэранаў у суботу 21 студзеня сустракала на сцэне гарадскога Дома культуры гасцей — удзельнікаў творчага калектыву “Земное время”, у які ўваходзяць ветэраны Аршанскага раёна. Сёлета спаўняецца 25 гадоў з часу заснавання Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, што і стала нагодай для гэтага візіту. Пасля ўручэння каравая і абмену падарункамі аршанцы выступілі з канцэртам.

Кожны, хто захацеў і змог там папрысутнічаць, пераканаўся, што нашы аршанскія суседзі жывуць такім жа багатым і разнастайным творчым жыццём, як і талачынскі клуб “Ветэран”. У рэпертуары гасцей былі і песні, і танцы, і вершы ўласнага складання.

На якой бы мове ні гучалі песні ці паэтычныя радкі, якая б тэма ні прысутнічала ў іх, кожны нумар быў прасякнуты любоўю да жыцця і адчуваннем маладосці, якая хоць і мінула незваротна, калі меркаваць па пашпарце, але засталася ў душы кожнага з гэтых людзей. І больш павольны, спакойны танец “Купалінка” ў выкананні жаночай часткі калектыву, і імклівая “Цыганачка”, у якой закруцілася 72-гадовая Жанна Пашкоўская, паказалі, што жанчыны ў сваім паважным узросце яшчэ рухавыя і энергічныя, поўныя радасці і аптымізму.

Бадзёрымі, моцнымі і чыстымі галасамі ўмеюць захапляць слухачоў Анатоль Казлоў, Здзіслаў Кісель, Сяргей Худалееў. Апошні, дарэчы, яшчэ і вялікі гумарыст.

— Бываюць галасы аксамітныя, бываюць стальныя, бываюць хромавыя, а ў мяне кірзава-брызентавы, — папярэдзіў ён усіх, калі сабраўся выконваць сольны нумар. — У адной вёсцы я бабулю да слёз давёў: расплакалася ад маіх спеваў. А калі спытаўся, у чым справа, то адказала: “А як жа мне не плакаць. Я ж, цябе слухаючы, сваю кароўку ўспомніла. Яна акурат так раўла перад смерцю”.

Прынята казаць, што пасля выхаду на пенсію чалавек толькі пачынае жыць, таму што цяпер мае колькі трэба вольнага часу. Пачынае ці не пачынае, але тое, што працягвае, — дакладна. І ўдзельнікі нашага клуба “Ветэран”, і аршанскага “Земного времени” сваёй актыўнасцю, здольнасцю радавацца, захапляцца, а таксама радаваць і захапляць іншых даказваюць, што не паддаюцца бегу гадоў.

КАЛЕКТЫЎНЫ ФОТАЗДЫМАК.

На развітанне, пасля таго як госці і гаспадары сфатаграфаваліся разам, старшыня Талачынскага раённага аб’яднання ветэранаў Галіна Страхоўская паабяцала аршанцам зрабіць узаемны візіт і прадэманстраваць свае творчыя здольнасці і дасягненні.

У. МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Январь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей