АД БАЦЬКОЎ ПАТРЭБЕН КАНТРОЛЬ І ДОБРЫ ПРЫКЛАД

21 февраля 2012 10:43

Чарговы рэйд у рамках акцыі “Сям’я без гвалту”. Маршрут: раён чыгуначнай станцыі і Азерцы. РАУС прадстаўляе інспектар Гусакоў А.Д., аддзел адукацыі — дырэктар цэнтра дзяцей і моладзі Шылала Г.Р., транспарт забяспечыў лясгас.

— А вось што рабіць нашым дзецям, куды ім падацца, чым заняцца? — наракае маці аднаго падлетка, які стаіць на ўліку за крадзеж.

Сапраўды, калі разабрацца, заняцца дзецям у гэтым раёне няма чым, таму і могуць нашкодзіць, нахуліганіць, залезці, куды не трэба, асабліва калі ў сям’і становішча неспрыяльнае і бацькі не падаюць добры прыклад.

На шчасце, у гэтым доме зараз усё ў парадку, чысціня, цеплыня і дастатак, нармальная абстаноўка. І сам юны правапарушальнік на месцы, нядаўна вярнуўся са школы. Маці робіць яму заўвагі, падказвае, як трэба трымацца — даць наведвальнікам сесці, слухаць і канкрэтна адказваць на пытанні і г.д.

Дзесьці праз паўгадзіны камісія заходзіць у госці да яго равесніка і сябра, які таксама ў сваім раннім узросце паспеў парушыць закон, узяўшы без дазволу чужое. Дома яго не аказваецца. Бабуля і цётка, а менавіта яны выхоўваюць хлопца (маці ў турме), кажуць, што ён яшчэ ў школе.

— А колькі ў яго сёння ўрокаў?

— Не ведаем.

Вось такі кантроль… Ці, можа, гэта асаблівасці нацыянальнага менталітэту (сям’я цыганская): жанчыны мужчын не кантралююць?

Пачынаецца размова пра абставіны здзейсненага падлеткам правапарушэння, з якім цётка спачатку не пагаджалася і абараняла свайго пляменніка.

— Дык я сама ў непанятках была, — апраўдваецца яна цяпер. — І гэты (назвае імя яшчэ аднаго хлопца) таксама вінаваты, такую падставу яму зрабіў…

Тэрміналогія, канечне, выразная, характэрная: “непаняткі”, “падстава” — як у бандыцкім фільме. Калі з прадстаўнікамі ўлады размаўляюць на такой мове, то застаецца толькі здагадвацца, якія словы ўжываюць паміж сабой.

Можна наракаць на школу, культуру, спорт за тое, што не ахапілі ўсіх дзяцей цікавымі заняткамі. Але колькі на свеце добрых людзей, якія родам з глухіх вёсак і забітых правінцыйных райцэнтраў, і колькі злачынцаў, што нарадзіліся і выраслі ў вялікіх гарадах са шматлікімі дамамі творчасці, спарткомплексамі і іншымі адукацыйнымі і забаўляльнымі ўстановамі! Калі не будзе добрага прыкладу бацькоў і кантролю з іх боку, то станоўчы эфект ад работы дзяржаўных органаў малаверагодны.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене