ЧАКАЮЧЫ СВАЙГО ЛЁСУ, ПСУЮЦЬ ПЕЙЗАЖ

25 февраля 2012 6:00

Ніякая самая вялікая будоўля ці рамонт не пагоршаць выгляд горада, не парушаць яго гармонію так, як безгаспадарны, выведзены з ужытку ці недабудаваны і кінуты, не знесены будынак. Будоўля заўсёды крыху загадкавая, яна нібыта абяцае сюрпрыз: работы рана ці позна завершацца — і наваколле зменіць сваё аблічча, стане прыгожым і абжытым. А вось пустыя, нікому не патрэбныя старыя разваліны або так і не даведзеныя да канца праекты нагадваюць пра нашу беднасць і няздольнасць дабівацца пастаўленых мэт.

Колькі было незадаволенасці, насмешак і проста фантастычных чутак (на бытавым узроўні, у асабістых гутарках людзей) за тыя гады, што стаіць у Талачыне недабудаваны аздараўленчы комплекс насупраць ПМК-65 (на здымку)! Гаварылі нават, што на паперы ён дзейнічае, і пэўныя асобы атрымліваюць зарплату нібыта за працу ў гэтай установе.

Рэальна ж, як паведаміў нам намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Альхімовіч В.А., будынак ужо спісаны і павінен быў быць разабраны сіламі ПМК-65, на балансе якой знаходзіўся. Толькі ці пачнецца гэта калі-небудзь, улічваючы лёс самой ПМК? Ды і наконт мэтазгоднасці зносу няма стопрацэнтнай упэўненасці. Напрыклад, на думку намесніка старшыні райвыканкама па будаўніцтве Міхно У.В., разбіраць такое збудаванне цяжка і з тэхнічнага пункту гледжання, і проста выглядае недарэчным: столькі сродкаў у свой час укладзена, столькі працы — лепш было б знайсці інвестара і ўсё ж даць гэтаму аб’екту жыццё.

Больш аптымістычныя, хоць пакуль што і няпэўныя, туманныя  перспектывы ў будынка кафэ “Спутник” недалёка ад аўтастанцыі. Райспажыўтаварыствам, якому і належыць аб’ект, разглядаюцца розныя варыянты яго выкарыстання (пункт грамадскага харчавання, гандлёвая кропка і інш.) і вядзецца пошук крыніц фінансавання, таму што будынак стары, зношаны на 100% і патрабуе значных укладанняў. Пакуль што плануецца толькі закансерваваць яго на лета такім чынам, каб не кідаўся ў вочы сваім безгаспадарным выглядам і не псаваў пейзаж.

Нямала праблемных будынкаў і па раёне. Пералік тых з іх, якія не выкарыстоўваюцца і падлягаюць увядзенню ў гаспадарчы абарот у 2012 годзе, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ад 27 студзеня 2012 года №64, складаецца з 16-ці адзінак. Гэта колішнія вытворчыя, адміністрацыйныя будынкі, склады, аб’екты сацыяльнай сферы. Некаторыя з іх не выкарыстоўваюцца больш за 10 гадоў. 7 аб’ектаў прапанавана зусім знесці, 7 закансерваваць і 2 выкарыстоўваць (будынак гаспадарчай групы аддзела адукацыі і адміністрацыйны будынак былога КУП “Талачынскі рамонтнік”, які цяпер належыць талачынскаму камунгасу).

Будынкі чакаюць свайго лёсу і, не даведзеныя да ладу, не прыбраныя да рук, псуюць пейзажы населеных пунктаў… Але ці самі яны — нежывыя будынкі — так злосна шкодзяць нам? Зразумела, не. Толькі ад людзей, ад уласнікаў гэтых аб’ектаў залежыць, ці будуць яны радаваць вока і прыносіць карысць, ці — раздражняць погляд і ствараць лішнія праблемы.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Архив новостей