ПЕРАМАГАЮЧЫ АДЗІНОТУ

28 февраля 2012 13:43

Васіля Васільевіча Козіка аднавяскоўцы прывыклі бачыць за рулём асабістага невялікага трактара. Са сваім спрытным “сябрам” ён перарабіў шмат працы па гаспадарцы. Пасля смерці жонкі Васіль Васільевіч яшчэ гады тры трымаў карову, шкада было збываць карміліцу. Колькі травы пакасіў, павазіў сена ён на сваім трактарку. Дапамагала няхітрая тэхніка і пры пасадцы, уборцы бульбы.

Падчас працы ў калгасе яшчэ ў маладым узросце Васіль Васільевіч зламаў нагу. У выніку няўдалай аперацыі косці зрасліся няправільна. На ўсё жыццё застаўся кульгавым. Хутка не пабяжыш з такой “цацкай”, вось і сабраў па дэталях трактар.

Жыццё не песціла гэтага чалавека з дзяцінства. Рана застаўся без бацькі, пайшоў працаваць у калгас. Па прычыне адсутнасці карміцеля Васіля ў армію не прызвалі. Вывучыўся на трактарыста і ўсё жыццё працаваў у калгасе “Гігант”, потым у Сырыцкай МТС. Рабіў ён на трактары і ў раённай сельгастэхніцы. З гонарам успамінае той час, калі займаўся нарыхтоўкай торфу для ўсяго раёна.

Васіль Васільевіч дастаў з шафы шматлікія ўзнагароды і граматы за добрую працу, беражліва расклаў іх на стале. Сапраўды, слаўны працоўны шлях прайшоў трактарыст, вялікую працу бачылі яго рукі.

Калі падышоў час заслужанага адпачынку, занятак знайшоўся непадалёку ад дому. У яго абавязкі ўваходзіла па пэўным распарадку адкачваць каналізацыйныя сцёкі. Васіль Васільевіч прывык рана ўставаць і позна класціся, таму работа не стамляла, хапала часу і на гаспадарку.

У зносінах з людзьмі ён гаваркі, жартаўлівы. Больш за восем гадоў прайшло з таго часу, як застаўся ў хаце адзін. Старэйшы сын Аляксандр з сям’ёй жыве недалёка, у пасёлку Нарцызава. Не забываюць дзядулю ўнучкі, наведваюць нявестка і сын. Успаміны аб малодшым сыне Леанідзе, які трагічна загінуў мінулай зімой, выклікаюць шчымлівую боль у бацькоўскім сэрцы. Часты госць у хаце  Васіля Васільевіча — старэйшына вёскі Ламіншчына Ала Канстанцінаўна Пасюціна. Добрым словам падтрымлівае, расказвае, што адбываецца ў вёсцы і раёне. Не забываюць і аднавяскоўцы.

Хата Васіля Васільевіча Козіка знаходзіцца якраз насупраць Славенскай сярэдняй школы. Восенню і вясной спартыўная пляцоўка напаўняецца дзіцячымі галасамі. А насупраць сядзіць на лавачцы дзед Васіль, пазірае  з добрай мудрай усмешкай, успамінае сваё, якое было нялёгкім, дзяцінства.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене