БЯСПЕКА І ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ ВЫТВОРЧАСЦІ

31 марта 2012 6:00

АДНОСІНЫ ДА ТЭХНІКІ — ПАКАЗЧЫК АДКАЗНАСЦІ І ГАСПАДАРЛІВАСЦІ

Паводле ацэнкі начальніка дзяржтэхагляду райсельгасхарча Аляксея Талкачова сёлетні тэхагляд трактарнай тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў паказаў ніжэйшы ўзровень падрыхтаванасці, чым у мінулым годзе.

Сярод тыповых, найбольш распаўсюджаных парушэнняў патрабаванняў тэхнічных стандартаў можна назваць няспраўнасці рулявога кіравання, тармазной сістэмы і электраабсталявання. Прычынай такога становішча трэба лічыць як недахоп сродкаў у некаторых выпадках, так і нізкі ўзровень адказнасці і дысцыпліны.

Найбольш праблемнымі ў плане падрыхтоўкі тэхнікі аказаліся прадпрыемствы ААТ “Зорны-Агра”, “Жукнева”, УП “Племзавод “Рэканструктар”. А вось на кансервавым заводзе, у райаграсэрвісе, ААТ “Камсамольская праўда”, “Каралькі”, “Коханава-Агра” тэхнічнаму стану і знешняму выгляду трактароў, пагрузчыкаў і іншых машын была ўдзелена належная ўвага. За выключэннем некаторых дробных недапрацовак механізатары і інжынерныя службы, як відаць, добра пастараліся, каб увайсці ў чарговы вясенне-палявы сезон дастойна і бяспечна, на спраўнай, дагледжанай тэхніцы.

Ад таго, наколькі добрасумленна кожны механізатар паставіўся да свайго абавязку па ўтрыманні даверанай яму тэхнікі ў належным стане, ад таго, наколькі ўважліва і прынцыпова сачыла за гэтым кіраўніцтва прадпрыемства, залежаць у рэшце рэшт і будучыя вынікі сельгасвытворчасці. І галоўнае тут не толькі каб безадмоўна працаваў матор, былі ў наяўнасці вогнетушыцель і аптэчка. Знешні выгляд, афарбоўка, чысціня, наяўнасць спецадзення ў механізатараў таксама маюць вялікае значэнне, яны ўплываюць на настрой людзей і характарызуюць агульны ўзровень прадпрыемства, дысцыплінаванасць і стараннасць або абыякавасць і безгаспадарлівасць яго работнікаў і кіраўніцтва.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Март 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей