ЗУБНЫЯ ПРАТЭЗЫ ПА-ФРАНЦУЗСКУ Ў ТАЛАЧЫНЕ

3 апреля 2012 14:38

Нарэшце і пацыенты талачынскіх стаматолагаў, і самі стаматолагі сталі незалежнымі ад усялякіх абставін у справе пратэзавання літымі каронкамі. Цяпер не трэба, як раней, вазіць у Оршу васковыя злепкі, зацягваючы тэрмін абслугоўвання, рызыкуючы цэласнасцю загатовак у гарачае летняе надвор’е.

Свая ліцейная лабараторыя, абсталяваная на пазабюджэтныя сродкі і з выкарыстаннем для рамонту памяшкання сродкаў раённага бюджэту, уведзена ў дзеянне ў раённай бальніцы. Больш за тое, дзякуючы гэтай прыемнай падзеі ўжо да нас змогуць прыязджаць людзі з суседніх раёнаў, каб атрымаць якасныя, самага сучаснага ўзроўню паслугі па зубным пратэзаванні.

— Абсталяванне гэтае найлепшае з таго, што існуе на сучасным этапе, — паведаміў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця лабараторыі галоўны пазаштатны стаматолаг Віцебскай вобласці Васіль Варганаў. — Высокачастотная ліцейная ўстаноўка французскай вытворчасці (“Ducatron”) не толькі дазваляе рабіць максімальна дакладныя элементы канструкцый, але яшчэ і спажывае значна менш электраэнергіі, чым іншыя аналагічныя ўстаноўкі. Самыя якасныя, перадавыя і такія элементы абсталявання лабараторыі, як пескаструмянёвы апарат, муфельная печ. Я хацеў бы падзякаваць райвыканкаму і адміністрацыі бальніцы за тое, што сумеснымі намаганнямі ім удалося ажыццявіць сваю задумку і забяспечыць жыхароў раёна гэтымі запатрабаванымі паслугамі — цяпер кожны можа стаць уладальнікам прыгожай усмешкі не выязджаючы ні ў Оршу, ні ў Віцебск. Акрамя таго, увядзенне ліцейнай лабараторыі перспектыўнае і ў тым плане, што кліентамі бальніцы могуць быць і жыхары суседніх раёнаў і нават іншых краін, што дазволіць папаўняць рахункі бальніцы ў замежнай валюце.

— Калі параўнаць, што тут было раней, як выглядала гэтае памяшканне, і што мы бачым цяпер, то проста не верыцца, што ўсё гэта ўдалося зрабіць, да таго ж у такі цяжкі, крызісны, год, — выказала сваё захапленне начальнік райфінаддзела Галіна Лапцэвіч. — Такую ініцыятыву падаў галоўны ўрач, і мы, можна сказаць, рызыкнулі, узяліся за справу.

Рызыкнулі — і не прайгралі. Літыя зубныя пратэзы прыгажэйшыя за штампаваныя, больш якасныя, тэрмін іх службы даўжэйшы, да таго ж штампаваныя каронкі з-за ўтрымання прыпою могуць аказваць шкоднае ўздзеянне на арганізм. Таму такое ўкладанне пазабюджэтных сродкаў дазволіць атрымаць вялікую аддачу ў выглядзе павелічэння попыту на паслугі пратэзавання.

Але на гэтым дасягненні бальніца не спыніцца. Наступным крокам, як паведаміў галоўны ўрач Аляксей Вішнеўскі, стане стварэнне металакерамічнай лабараторыі, а ў больш аддаленай перспектыве можна будзе асвоіць і імплантацыю.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

Дожинки-2022

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

ЧТУП “РОУЗТОРГ”

Наш календарь

Апрель 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram