НЕПАЎТОРНАСЦЬ ЗАХАПЛЕННЯ І РАДАСЦЬ ТВОРЧАСЦІ

6 апреля 2012 14:25

Школа мастацтваў… Дзеці тут сабраліся не зусім звычайныя — адораныя, таленавітыя, творчыя асобы. Педагогам працаваць з імі, напэўна, прыемна і лёгка, бо не трэба рашаць праблемы дысцыпліны, займацца выхаваннем — можна поўнасцю аддацца толькі любімаму мастацтву. А можа, наадварот, яшчэ цяжэй, таму што даводзіцца мець справу не проста з індывідуальнасцямі, а з вельмі своеасаблівымі, тонкімі, нетыповымі, непаўторнымі натурамі.

— Калі заглыбіцца ў сутнасць пытання і ацаніць яго з філасофскага пункту гледжання, то мне як прадстаўніку адміністрацыі даводзіцца нялёгка, — прызнаецца дырэктар школы Яўген Крывашэеў. — Таму што з аднаго боку трэба выконваць фармальную, нятворчую арганізацыйную работу, а з другога — пастаянна быць у кантакце з творчымі людзьмі і з кожным знаходзіць агульную мову, кожнага разумець і старацца, каб самога мяне разумелі. І пры ўсім пры гэтым сумяшчаць арганізацыйныя фармальнасці з творчасцю, што само па сабе, па прыродзе сваёй несумяшчальнае. Але гэта ўсё, канечне, тэарэтычна, на справе ж штодзённае ўзаемадзеянне з творчымі людзьмі, пастаяннае адчуванне сябе ў свеце мастацтва — цудоўная магчымасць, падарунак лёсу, які трэба цаніць. Галоўнае ў маім жыцці, як і ў жыцці кожнага педагога школы мастацтваў, — гэта радасць поспехаў, калі бачыш, як вучні асвойваюць учора яшчэ невядомае ім, стараннай працай, працяглай практыкай набываюць новыя ўменні, удасканальваюць сваё выканальніцкае майстэрства…

Менавіта так — стараннай працай і працяглай практыкай. Без іх талент мала што значыць і творчыя дасягненні немагчымыя. Добрыя вынікі — удзел і перамогі ў конкурсах, атрыманне грамат, падарункаў і, галоўнае, асабістае задавальненне ад творчасці — гэта ўзнагарода, якую атрымлівае толькі той, хто прысвячае заняткам ледзь не ўвесь свой вольны час.

— Я ў гэтым плане магу назваць сярод сваіх вучняў, напрыклад, Эліну Фатулаеву, — расказвае выкладчыца класа фартэпіяна Лідзія Дудчанка. — Вучыцца трэці год. Выдатніца ў гімназіі (5 клас), паказвае высокія вынікі і ў нас. Летась, напрыклад, вярнулася з фестывалю-конкурсу юных піяністаў у Барані (Аршанскі раён) са спецыяльным прызам. Я ведаю, што дома яна займаецца кожны дзень. А яшчэ вялікае значэнне маюць адносіны бацькоў: і маці, і бацька вельмі цікавяцца яе заняткамі, заўсёды возяць яе на конкурсы на ўласнай машыне і не проста чакаюць там, пакуль яна адыграе свой нумар, а слухаюць усе выступленні, параўноўваюць, каб скласці ўяўленне аб агульным узроўні конкурсу. Пры магчымасці падтрымаць дзяўчынку на конкурсе едуць і бабуля, і брат, які, дарэчы, таксама вучыўся ў мяне (цяпер ён ужо студэнт).

Эльдар Фатулаеў атрымлівае будаўнічую спецыяльнасць у Наваполацку. Музыка не стала яго лёсам, але назаўсёды ўвайшла ў яго жыццё. Дарэчы, сястра паступіла ў музычную школу пад уплывам брата:

— Калі я бачыла, як ён іграе, то адчувала, што і мне хочацца ўмець так, — успамінае Эліна.

Інтарэсы ў дзяўчынкі вельмі шырокія, захапленняў нямала: хадзіла на  танцы (але пакінула гэты занятак з-за недахопу часу), любіць слухаць класічную музыку, з задавальненнем чытае творы савецкіх празаікаў (апошняя кніга, якая вельмі спадабалася, “Дзінка” В. Асеевай), з гімназічных прадметаў пакуль што найбольш захапляецца матэматыкай і англійскай мовай. Чаму пакуль што? Таму што з цягам часу ў дзяцей інтарэсы, як вядома, змяняюцца, а значыць, нельга сказаць, якія прадметы і заняткі будуць ім даспадобы ў далейшым. Але ў любым выпадку час, праведзены ў музычнай школе, заўсёды будзе ўспамінацца толькі з прыемнасцю, а набытыя тут уменні прынясуць толькі карысць.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год мира и созидания

К 590-летию Толочина

Партизаны Толочинщины

Я военным быть хочу

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Апрель 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram