ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ БІЗНЭСУ

6 апреля 2012 13:13

ЗАМКНУЎШЫСЯ Ў САБЕ, ДАБРА НЕ ДАЧАКАЕШСЯ

Прадпрымальнік, бізнэсмэн, прыватнік… У масавай свядомасці ён нярэдка паўстае ў вобразе хітрага, нячыстага на руку чалавека, які грошы лапатай грабе, а ўсё роўна прыбядняецца, наракае, скардзіцца, што яму, беднаму, гаротнаму, няшчаснаму, не даюць жыцця — душаць падаткамі, праверкамі, штрафамі, вымаганнем, пагрозамі і г.д.

Усё гэта, канечне, міф, які ўзнікае ад няведання. Але ў той жа час гэта і рэальнасць, якую міжвольна ствараюць самі прадпрымальнікі, да таго ж ствараюць звычайнай пасіўнасцю і бяздзейнасцю, баязлівасцю, лянотай і… непрадпрымальнасцю, як бы гэта ні парадаксальна гучала — “непрадпрымальны прадпрымальнік”. Чаму, напрыклад, уладальнік аўтамайстэрні нават напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка аднекваецца, адмаўляецца ад гутаркі з журналістам, прыводзячы нейкія бязглуздыя, смеху вартыя аргументы кшталту “Я не такі дастойны, каб пра мяне пісаць, напішыце пра каго-небудзь іншага”? А іншыя гавораць тое самае, фактычна добраахвотна адмаўляючыся і ад бясплатнай рэкламы сваіх паслуг, і ад магчымасці сказаць аб сваіх цяжкасцях ці, наадварот, пахваліцца чым-небудзь, падзякаваць каму-небудзь за падтрымку.

Закрытасць ад дыялогу заканамерна спараджае нядобрыя здагадкі і падазрэнні, а ў іншых выпадках (калі гаворка ідзе ўжо не пра ўзаемаадносіны з прэсай) спрыяе з’ўленню новых праблем і абвастрэнню старых. На нядаўняй сустрэчы з дзелавымі людзьмі нашага раёна старшыня прэзідыума Беларускай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін адзначыў:

— Доўгія гады беларускаму бізнэсу быў уласцівы сіндром нейкай правінцыйнасці, забітасці, убогасці. Выходзіць які-небудзь указ, закон — і ўсе пачынаюць шумець: “Ой, які дрэнны ўказ! Ой, які дрэнны закон! Ой, давайце мяняць!” Але вопыт бізнэсу ў свеце паказвае, што з уладай трэба весці дыялог задоўга да таго, як гэты закон ці ўказ будзе прыняты. Так сёння робіцца і ў Расіі, і ў Амерыцы, і ў Японіі, і, уявіце сабе, у Нігерыі (я быў у гэтай краіне). Улада, урад не абавязаныя думаць пра нашы інтарэсы, збіраць нас, ствараць нам саюзы — усё гэта наша задача.

Над гэтай задачай пастаянна працуе і РКП, і МССПіП (Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў, старшынёй якога з’яўляецца Уладзімір Карагін), і многія іншыя аб’яднанні дзелавых людзей краіны. У прыватнасці, штогод калектыўна распрацоўваецца для перадачы вышэйшым службовым асобам усіх галін улады зборнік прапаноў па паляпшэнні бізнэс-клімату “Нацыянальная платформа бізнэсу Беларусі”. Як сказана ў 12-м выпуску газеты “Союз предпринимателей” (businessnews.by) за снежань 2011 года, за шэсць гадоў “Платформа” аказала непасрэдны ўплыў на развіццё дыялогу паміж бізнэсам і ўладай, паспрыяла стварэнню перагаворных пляцовак, паскорыла развіццё механізмаў прасоўвання канструктыўных прапаноў па эканамічнай лібералізацыі, накіраваных на паляпшэнне дзелавога клімату і ўмоў вядзення бізнэсу ў Беларусі. Са 104 прапаноў “НПББ-2011″ 21 прапанова рэалізаваная поўнасцю, 31 знаходзіцца ў стадыі выканання. Азнаёміцца з гэтымі прапановамі і ходам іх выканання можна, загрузіўшы дакумент у фармаце “Word” праз гэтую спасылку.

Вельмі важна і тое, што, абараняючы свае інтарэсы, людзі бізнэсу не толькі клапоцяцца пра свой дабрабыт, а ў канчатковым выніку ўмацоўваюць дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Чым лепш будзе сябе адчуваць айчынны прадпрымальнік, чым больш спрыяльныя ўмовы для вядзення сваёй справы будзе ён мець, тым меншая верагоднасць таго, што нашу маёмасць і прыродныя рэсурсы скупяць замежныя ўладальнікі вялікага капіталу.

— Вельмі не хацелася б, каб прыватызацыя і развіццё бізнэсу пайшлі ў нас па такім сцэнарыі, як калісьці ў Венгрыі, дзе на сённяшні дзень толькі чатыры працэнты ўласнасці належыць венграм (у савецкія часы я сам быў там, ездзіў вывучаць вопыт стварэння першых кааператываў), — падзяліўся сваёй насцярожанасцю  Уладзімір Мікалаевіч. — Усё астатняе скупілі ізраільцяне, аўстрыйцы, немцы ў той перыяд, калі ўсё свабодна прадавалася, прыватызавалася, і ў любой кватэры можна было без праблем арганізаваць любы бізнэс.

Зразумела, у сучасных умовах у нашай краіне такая ўсёдазволенасць проста немагчымая, але прыватызацыя і павелічэнне долі прыватнай уласнасці ў будучым непазбежныя, і тады перамагаць будзе той, у каго большы капітал. Таму атрымліваецца, што выхад бізнэсу за рамкі выключна дзелавой актыўнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку, аб’яднанне прадпрымальнікаў у свае прафесійныя саюзы і ўдзел іх у грамадска-палітычным жыцці непазбежныя. Толькі ў такім выпадку, падняўшыся з узроўню канкурэнцыі да ўзроўню супрацоўніцтва на карысць агульных інтарэсаў, можна спадзявацца на нейкія перспектывы, на сваю добрую будучыню і будучыню сваёй краіны.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене