ЦЯЛЯ Ў ДОБРЫЯ РУКІ – І ГРОШЫ Ў КІШЭНЮ

21 апреля 2012 6:00

Па стане на 1 красавіка сельгаспрадпрыемствам “Надзёжына” было закуплена ў насельніцтва 24 галавы маладняку буйнарагатай жывёлы. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэта на 3 галавы больш. А ўсяго летась было закуплена 64 бычкі і цёлкі. Нагадаем, “Надзёжына” адзінае ў раёне займаецца закупам маладняку. З арганізацыйнымі, фінансавымі і тэхнічнымі пытаннямі гэтага працэсу нас пазнаёмілі галоўны бухгалтар прадпрыемства Таццяна Кучынская і загадчыца комплексу Алена Ракава.

– Сёлета нам быў выдзелены крэдыт у памеры 150 мільёнаў рублёў, – паведаміла Таццяна Іванаўна. – Да 1 красавіка закупалі цёлачак па 25000 за кілаграм, бычкоў – па 22000. Датацыя з дзяржбюджэту была 2480 рублёў за кілаграм. З 1 красавіка цана вырасла, цяпер будзем закупаць цёлачак па 30000, а бычкоў па 27000. Датацыя застаецца тая самая, не змянілася і дадатковая натуральная аплата – 3 кілаграмы зерня за кілаграм жывой вагі. За 24 галавы было асвоена 32 мільёны крэдытных рэсурсаў.

Разлічыцца з людзьмі, па словах Таццяны Іванаўны, удаецца ў сярэднім на працягу тыдня: грошы выплачваюцца наяўнымі пасля таго, як будзе прынятая жывёла ад 3-4-х пастаўшчыкоў.

У сувязі з закупам дадаецца многа клопатаў жывёлаводам. Бычкоў і цёлак, прывезеных з вясковых падворкаў, неабходна апрацаваць ветэрынарнымі прэпаратамі, зрабіць прышчэпкі, увесці вітаміны – каб і саміх іх адаптаваць да новых санітарных умоў, і ўвесь статак комплексу абараніць ад хвароб, якія могуць прынесці яго новыя насельнікі. Многія цяляты яшчэ не ўмеюць піць ні з соскі, ні з вядра, і даводзіцца вучыць іх гэтаму. На працягу першых трох месяцаў пасля паступлення маладняк кормяць спецыяльнымі адраснымі камбікармамі КР-1, КР-2 і КР-3, у якіх утрымліваюцца ўсе неабходныя рэчывы, у тым ліку розныя шроты, тлушчы, вітаміны і мікраэлементы.

– Пасля паступлення на комплекс спачатку цяляты нават страчваюць вагу, – расказвае Алена Пятроўна. – Ад стрэсу. Першыя тры дні проста бесперапынна крычаць немым голасам, іх жа адабралі ад маці. Ну, і пасля, канечне, вагу набіраюць не так хутка, але ў рэшце рэшт, зразумела, да ўсяго прывыкаюць, асвойваюцца, і пад канец, на апошніх стадыях адкорму мы ўжо не адрозніваем іх у агульным статку.

Такім чынам, кожны вясковы жыхар можа быць упэўнены: яго нялёгкая праца прынясе жаданы вынік – у кішэні з’явяцца грошы, а любімае цяля, якому аддадзена столькі ўвагі і клопату, трапіць у добрыя рукі.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

К 590-летию Толочина

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Апрель 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram